Вёска
Крыстампалле
Цэнтр вёскі
Цэнтр вёскі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
53°32′47″ пн. ш. 27°43′13″ у. д.
Насельніцтва
  • 51 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222839
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244863026
Крыстампалле на карце Беларусі ±
Крыстампалле (Беларусь)
Крыстампалле
Крыстампалле (Мінская вобласць)
Крыстампалле

Крыста́мпалле[upper-alpha 1] (трансліт.: Krystampallie, руск.: Кристамполье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 30 км на захад ад Мар’інай Горкі, 45 км ад Мінска, 18 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі МінскАсіповічы.

Гісторыя

Дарожны ўказальнік на дарозе з боку вёскі Церабель

Вялікае Княства Літоўскае. Расійская імперыя

У XVIII ст. у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць Быкоўскіх, уваходзіла ў дамен Русаковічы[3]. На 1784 год уласнасць Вінцэнта Якса-Быкоўскага. Ад прозвішча Быкоўскіх вёска таксама мела назву Быкаўская Слабада, Быкава.

Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ў складзе Расійскай імперыі.

У 1856 годзе Юзэфа Быкоўская, што была ўнучкай Вінцэнта, выйшла замуж за Уладзіслава Вайсенгофа, да якога вёска разам з Русаковічамі адышла праз вена. Пазней гэтымі землямі валодаў іх сын Ян Вайсенгоф, а далей Генрых Вайсенгоф (1859—1922), які ажаніўся з Людвікай Сакольскай. У 1858 годзе вёска Крысцінполь у Цітвянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, 80 рывізскіх душ. У 1870 годзе вёска і маёнтак памешчыка Вайсенгофа ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета[2]. Паводле перапісу 1897 года была капліца, хлебазапасны магазін, пітная ўстанова.

Найноўшы час

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 года вёска была пад акупацыяй Польшчы.

У 1930-х гадах створаныя калгасы «Добрая воля» і імя С. М. Будзённага, былі 2 кузні[2].

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У сакавіку 1944 года нацысцкія войскі спалілі вёску. Пасля вайны вёска адноўленая

29 чэрвеня 2006 года вёска перададзеная з ліквідаванага Сяргеевіцкага сельсавета ў склад Праўдзінскага пасялковага савета[4]. Да 28 траўня 2013 года ў Праўдзінскім пасялковым савеце. Пасля скасавання Праўдзінскага пасялковага савета вёска ўключаная ў Навапольскі сельсавет[5].

Насельніцтва

  • 1897:
    • вёска — 60 двароў, 332 жыхары
    • маёнтак — 11 жыхароў
  • 1908:
    • вёска — 74 двары, 405 жыхароў
    • фальварак — 1 двор, 4 жыхары
  • 1917:
    • вёска — 78 двароў, 400 жыхароў
    • фальварак — 14 жыхароў
  • 1940 — 80 двароў, 437 жыхароў
  • 1960 — 282 жыхары
  • 1999 — 90 жыхароў
  • 2002 — 36 двароў, 74 жыхары
  • 2010 — 51 жыхар
  • 2012 — 16 гаспадарак, 38 жыхароў

Эканоміка

У 2013 годзе на тэрыторыі сельскагаспадарчай філіі «Сяргеевічы» ААТ «Пухавіцкірайаграсервіс»[2].

Спіс вуліц

  • Цэнтральная вуліца[6]

Вядомыя асобы

Заўвагі

  1. Сустракаецца таксама варыянт Крыстампо́лле, Крыштампо́лле, Крыстапо́лле[1], Крыстампо́льская Слабо́дка[2].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. 1 2 3 4 Крыстамполле // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 151. — 528 с. 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  3. Дапаможнік. helper.archonline.by.
  4. «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района». Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 Архівавана 22 кастрычніка 2020. (руск.)
  5. Рашэнне мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 28 траўня 2013 Архівавана 11 снежня 2013. (руск.)
  6. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса(недаступная спасылка). Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2021. Праверана 11 сакавіка 2020.

Літаратура

  • Крыстамполле // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 151. — 528 с. 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
  • Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.