Крымскататарская мова ва Украі́не (укр.: Кримськотатарська мова в Україні) — адна з моў нацыянальных меншасцей Украіны, у вялікай ступені распаўсюджаная сярод крымскіх татараў краіны. Пашыраная пераважна ў Херсонскай вобласці. Паводле перапісу насельніцтва 2001 года каля 230 тыс. грамадзян Украіны назвалі крымскататарскую мову роднай, у тым ліку 228373 з 248193 крымскіх татараў (92,0%), якія пераважна жылі ў Крыме, які з 2014 года уваходзіць ў склад Расіі. Высокі працэнт асоб, якія назвалі роднай мовай крымскататарскую, назіраецца ў сельскіх раёнах Крыма — Белагорскім (29,2%), Кіраўскім (25,5%), Савецкім (22,2%), Джанкойскім (21,6%), Бахчысарайскім (21,3%). У цэлым па Крыму (без Севастопаля) крымскататарскую назвалі роднай мовай 11,3% насельніцтва.
Распаўсюджанасць
Родная мова крымскіх татараў паводле даных перапісаў[1][2]
мова | 1989 | 2001 |
---|---|---|
Крымскататарская | 92,6% | 92,0% |
Руская | 4,0% | 6,1% |
Украінская | 0,2% | 0,1% |
іншая | 3,2%[3] | 1,8% |
Родная мова крымскіх татараў паводле перапісу 2001[4] | |||
---|---|---|---|
ўсё насельніцтва | гарадское насельніцтва | сельскае насельніцтва | |
Крымскататарская | 92,0% | 89,1% | 93,5% |
Руская | 6,1% | 8,5% | 4,9% |
Украінская | 0,1% | 0,1% | 0,1% |
іншая | 1,7% | 2,3% | 1,4% |
Зноскі
- ↑ Розподіл населення за національністю та рідною мовою
- ↑ Перепис населення 1989 року. Розподіл населення за національністю та рідною мовою. Архівавана 29 кастрычніка 2020.
- ↑ у прыватнасці татарская — 3,0%
- ↑ Всеукраїнський перепис населення 2001 року. Розподіл населення за національністю та рідною мовою