Крылы халопаM:
Жанр нямое кіно
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кінакампанія Савкіно[d]
Працягласць 79 хв.
Краіна
Мова руская
Год 16 лістапада 1926
IMDb ID 0017047

«Крылы халопа» — савецкі мастацкі фільм 1926 года, пастаўлены рэжысёрам Юрыем Тарычам паводле аднайменнай аповесці Канстанціна Шыльдкрэта; сцэнарый дапрацоўваў Віктар Шклоўскі.

Прэм’ера карціны адбылася 16 лістапада 1926 года. Міжнародная англійская назва: «The Wings of a Serf». Фільм пракатваўся за мяжой, уключаючы ЗША, Германію і Францыю[1].

Сюжэт

XVI стагоддзе. Цараванне Івана Грознага.

У вёсцы баярына Лупатава жыве прыгонны Мікішка, таленавіты вынаходнік, які марыць аб палётах. З гэтай мэтай ён майструе самаробныя крылы, на якіх зможа ўзляцець у неба. Ён паказвае сваё вынаходніцтва прыгоннай Фіме, у якую закаханы. У гэты час у суседнім маёнтку ў баярына Курляцава ламаюцца механічныя гадзіннікі, і ён падчас аднаго з набегаў захоплівае механіка-самародка і яго каханую і сілком вязе да сябе. Даведаўшыся пра д’ябальскае на яго думку вынаходства Мікішкі, баярын катуе халопа, а Фіму спакушае, завабіўшы ў баярскія пакоі.

Лупатаў падае цару чалабітную са скаргай на самаўпраўства Курляцава, і Іван Грозны, затаіўшы даўнюю крыўду на шляхетнага баярына, адпраўляе да таго апрычнікаў, якія ўчыняюць разгром у доме баярына, а яго прыгонных вязуць да цара ў Аляксандраўскую Слабаду. Цар займаецца гандлем ільном і трымае на царыцыным двары льнотрапальнае кола, якое раптам ламаецца. Ніхто не можа яго паправіць — атрымліваецца толькі ў Мікішкі. Царыца Марыя Цемрукаўна пытаецца ў прыгоннага, чаго той хоча за папраўку кола, і Мікішка адказвае, што жадае пабудаваць крылы для палёту чалавека.

Даведаўшыся аб задумцы халопа, цар вырашае павесяліць замежных гасцей і загадвае Мікішку зладзіць паказальны палёт. На святы тыдзень пры навале народу ў Мікішкі атрымліваецца паляцець, але Іван Грозны забараняе д’ябальскае вынаходніцтва, а самога халопа саджае ў вязніцу. Аднак прыгожы прыгонны спадабаўся Марыі Цемрукаўне, і яна дапамагае Мікішку збегчы. Пра гэта даведаецца Іван Грозны, прыходзіць у спальню царыцы і душыць яе. Мікішка гіне пры спробе да ўцёкаў[2].

У ролях

Акцёр Роля
Леанід Леанідаў Іван IV Грозны цар Іван IV Грозны
Сафіят Аскарава Марыя Цемрукаўна Марыя Цемрукаўна , другая жонка Івана Грознага
Мікалай Вітаўтаў Друцкі князь Друцкі
Іван Клюквін Мікішка Мікішка
Уладзімір Корш-Саблін Іван царэвіч Іван
Мікалай Празароўскі Фёдар Басманаў Фёдар Басманаў
Іван Качалаў Малюта Скуратаў Малюта Скуратаў
Соф’я Гарэль Фіма Фіма , нявеста Мікішкі, прыгонная
Сцяпан Барысаў Васята апрычнік Васята
Аляксандр Жукаў Васька Гразноў Васька Гразноў
Арыядна Дзюбіна Хаят Хаят , чаркеска
Мсціслаў Кацельнікаў Івашка Івашка , брат Фімы
Клаўдзія Чабышова Курляцава княгіня Курляцава
Іван Арканаў Курляцаў князь Курляцаў
Васіль Макараў Лупатаў Лупатаў
Канстанцін Яфімаў мітрапаліт
Таццяна Барышава сенцавая дзяўчына
Васіль Савіцкі эпізод

[кам. 1]

Вобраз Івана Грознага

З падключэннем да працы над сцэнарыем Віктара Шклоўскага значна павялічылася роля Івана Грознага, які ў трактоўцы стваральнікаў фільма паўставаў не толькі жорсткім дэспатам і садыстам, але таксама купцом, гандляром лёнам. Сцэнарый нёс сляды ўплыву гістарычнай школы Міхаіла Пакроўскага, у канцэпцыі якога галоўнай рухаючай сілай гістарычнага развіцця паўставаў гандлёвы капітал[4]. Як піша даследчык Н. Муцья, «цар Іван Грозны намаляваны ў гэтым фільме як дэспатычны і прыжымісты гаспадар, які асабіста вядуць касавыя кнігі і гандлюе з іншаземцамі»[5]. На думку кіназнаўца Яўгена Марголіта, вобраз Івана Грознага ў фільме Юрыя Тарыча мог паўплываць на «Івана Грознага» Сяргея Эйзенштэйна, паколькі мантажом «крылаў халопа» займалася Эсфір Шуб, добрая знаёмая Эйзенштэйна[6].

Каментарыі

  1. Выканаўцы роляў прыводзяцца паводле сайта «Масфільма»[3].

Заўвагі

  1. «Фильм видели в США, во Франции, Германии, Японии, Польше, Австрии, Англии, Аргентине, Мексике, Тунисе и др.». (Красинский А. В. Юрий Тарич. Минск, 1971. С. 68)
  2. Советские художественные фильмы. Аннотированный каталог 1961.
  3. Крылья холопа (руск.). Мосфильм. Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2021. Праверана 24 мая 2022.
  4. Жанайдаров Даулет. Историческое воображение Виктора Шкловского-сценариста (руск.)(недаступная спасылка). Новое литературное обозрение. Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2017. Праверана 7 студзеня 2018.
  5. Мутья Н. Н. Иван Грозный: историзм и личность правителя в отечественном искусстве XIX-XX вв. М.: Алетейя, 2010. С. 351
  6. Евгений Марголит показывает фильм «Крылья холопа» (руск.). Союз кинематографистов Российской Федерации. Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2018. Праверана 7 студзеня 2018.

Літаратура

  • Советские художественные фильмы. Аннотированный каталог / Сост. Н. А. Глаголева, М. Х. Зак, А. В. Мачерет, Л. А. Парфёнов, В. М. Розина, Э. Л. Сосновский, П. В. Фионов, О. В. Якубович под ред. А. В. Мачерета и др.. М.: Искусство, 1961. — Т. 1: Немые фильмы (1918—1935 гг.). — 527 с. 3 000 экз.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.