Славутасць | |
Крыжаўзвіжанская царква | |
---|---|
![]() Зельзінская царква | |
52°54′13,7″ пн. ш. 24°42′03,25″ у. д. | |
Краіна | |
Вёска | |
Канфесія | праваслаўе |
Епархія | Брэсцкая |
Тып будынка | царква |
Архітэктурны стыль | эклектыка |
Дата заснавання | 1878 |
Статус |
![]() |
Стан | дзейнічае |
![]() |
|
![]() |
Крыжаўзвіжанская царква — праваслаўная царква ў Зельзіне Брэсцкай епархіі, збудаваная ў 1878 годзе. Храм — помнік эклектычнай архітэктуры, ахоўваецца дзяржавай.
Гісторыя
Першая царква ў Зельзіне была пабудавана ў 1420—1430-я гады. Як сведчыць паданне, яе паставіла княгіня на месцы, дзе ледзь не загінула ў балоце, і была выратавана дзякуючы дапамозе падаспелых паляўнічых.
Новая Крыжаўзвіжанская царква была пабудавана ў XIX стагоддзі на зямлі прыходскіх могілак. Са старой царквы ў яе перанеслі асабліва шанаваны мясцовымі жыхарамі абраз Божай Маці і дубовы крыж.
У 1900 годзе на сродкі святара Антонія Радкевіча ля царквы была пастаўлена мураваная капліца, асвечаная ў гонар святых віленскіх мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія.
У 1962 годзе, за савецкім часам, царква адабраная пад вясковы клуб. Царкоўнае начынне і абразы перавезлі ў лыскаўскую царкву, частку царкоўных кніг — у ружанскі касцёл. Аднак памяшканне царквы, якое патрабавала рамонту, так і не было пад яго прыстасаванае, і дырэктар мясцовай школы Шыманскі выкарыстоўваў храм як стралковы цір для вучняў.
У 1963 царква знішчаная пажарам[1], засталіся адно каменныя сцены.
У пачатку 90-х пачалося аднаўленне царквы. З дапамогай мясцовых калгасаў будынак быў адрэстаўраваны практычна за год. У 1994 (паводле іншых звестак — у 1995[1]) царква была асвечана мітрапалітам Філарэтам, патрыяршым экзархам усяе Беларусі. У 1995 было набытае неабходнае царкоўнае начынне, добраўпарадкаваная царкоўная тэрыторыя, а таксама адноўленая каплічка ў гонар святых віленскіх мучанікаў.
Першым настаяцелем адроджанай царквы стаў святар Ігар Мрыхін.
Архітэктура
._%D0%91%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B0-%D0%B7%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D1%96%D1%86%D0%B0.02.JPG.webp)
._%D0%97%D0%B2%D0%BE%D0%BD._%D0%92%D1%8B%D0%B3%D0%BB%D1%8F%D0%B4_%D0%B7_%D0%B0%D0%B4%D0%BD%D0%B0%D0%B3%D0%BE_%D0%B1%D0%BE%D0%BA%D1%83..jpg.webp)
Царква была пабудавана з каменю, накрытая белай бляхай.
Асноўны аб'ём прамавугольны, накрыты двухсхільным дахам. Ля ўваходу драўляны бабінец, да апсіды з паўночнага боку прымыкае рызніца.
Іканастас каменны, атынкаваны з абодвух бакоў. У дэкоры выкарыстаныя фрызы, пілястры, аркавыя абоймы царскіх варотаў і бакавых дзвярэй.
Па восі царквы стаіць каменная двухярусная званіца, звон для якой падараваў расійскі цар Аляксандр II[1].
Настаяцелі
- Антоній Радкевіч (памёр 13 студзеня 1901)
- Кірыл Турцэвіч
- Васіль Байчык (да 1953)[2]
- Ігар Мрыхін (1995 — ?)
Зноскі
- 1 2 3 Свято-Крестовоздвиженскому храму в деревне Зельзин Пружанского района Брестской области исполняется 130 лет (руск.). Приход иконы Божией Матери «Всех скорбящих радость». Праверана 29 лютага 2012.
- ↑ Скончался протоиерей Василий Байчик (руск.). Саратовская и Вольская епархия. Праверана 23 жніўня 2012.(недаступная спасылка)
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крыжаўзвіжанская царква (Зельзін)
- аб'ект на сайце Radzima.org
- Крыжаўзвіжанская царква (Зельзін) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Праваслаўе.by Архівавана 25 жніўня 2012. (руск.)
- Крыжаўзвіжанская царква (Зельзін) на сайце «Архіварта»