«Крыгалом» | |
---|---|
Тып | часопіс |
Выдавец | Юрый Кепель |
Рэдактар | Юрый Кепель |
Заснавана | люты 1935 |
Спыненне публікацый | люты 1935 |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс |
«Крыгалом» — літаратурна-мастацкі часопіс. Выйшаў адзін нумар у лютым 1935 года ў Вільні на беларускай мове. Рэдактар-выдавец Ю. Кіпель. Змясціў матэрыялы пра грамадскае і літатурнае жыццё Заходняй Беларусі. Сярод публікацый — інфармацыя пра 1-ы Усесаюзны з’езд савецкіх пісьменнікаў, вершы М. Танка, Ф. Грышкевіча, вытрымкі з прац К. Маркса, Г. В. Пляханава, П. А. Гольбаха, Э. Сінклера. Меў рубрыку «Культурная хроніка». Канфіскаваны і забаронены польскімі ўладамі.
Літаратура
- «Крыгалом» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.