Крушына

Крушына ломкая (Frangula alnus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Frangula


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  500850
NCBI  106676
EOL  61036
GRIN  g:14588
IPNI  33448-1

Крушына[3] (Frangula) — род кветкавых раслін сямейства крушынавых.

Батанічнае апісанне

Лістападныя, зрэдку вечназялёныя дрэвы і кусты. Лісце чаргаванае, простае. Кветкі дробныя, двухполыя ў пазушных паўпарасоніках або пучках. Плод касцянкападобны, сакаўны. Характэрна наяўнасць на адной галінцы кветак, завязі і спелых пладоў.

Арэал

Каля 50 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі, Паўночнай Амерыкі і Паўночнай Афрыкі. На Беларусі 1 дзікарослы від — крушына ломкая (Frangula alnus); 4 інтрадукаваныя: крушына скальная (Frangula rupestris), крушына Пурша (Frangula purshiana), крушына вызубленая (Frangula crenata), крушына каралінская (Frangula caroliniana).

Віды

Паводле базы даных The Plant List (2013), род уключае 34 віда[4]:

  • Frangula acuminatifolia (Hayata) Grubov
  • Frangula alnus Mill. typus[5] Крушына ломкая. Шырока распаўсюджаны ў Еўразіі куст (часам невялікае дрэва). Лекавая расліна.
  • Frangula austrosinensis Hatus.
  • Frangula azorica Grubov
  • Frangula betulifolia (Greene) Grubov
  • Frangula × blumeri (Greene) Kartesz & Gandhi
  • Frangula californica (Eschsch.) A.Gray. Заходняя частка Паўночнай Амерыкі.
  • Frangula capreifolia (Schltdl.) Grubov
  • Frangula crenata (Siebold & Zucc.) Miq. Крушына вызубленая. Кітай, Карэя, Японія.
  • Frangula dianthes (L.Riley) Grubov
  • Frangula discolor (Donn.Sm.) Grubov
  • Frangula glaberrima (Peyron) Grubov
  • Frangula goudotiana (Triana & Planch.) Grubov
  • Frangula grandiflora (C.Y. Wu ex Y.L. Chen & P.K. Chou) Grubov
  • Frangula grandifolia (Fisch. & C.A.Mey.) Grubov. Закаўказзе, Іран.
  • Frangula granulosa (Ruiz & Pav.) Grubov
  • Frangula grisea (Merr.) Grubov
  • Frangula henryi (C.K.Schneid.) Grubov
  • Frangula lindeniana (Triana & Planch.) Grubov
  • Frangula longipes (Merr. & Chun) Grubov
  • Frangula macrocarpa (Standl.) Grubov
  • Frangula microphylla (Humb. & Bonpl. ex Schult.) Grubov
  • Frangula mucronata (Schltdl.) Grubov
  • Frangula obovata (Kearney & Peebles) G.L.Nesom & Sawyer
  • Frangula palmeri (S.Watson) Grubov
  • Frangula pinetorum (Standl.) Grubov
  • Frangula pringlei (Rose) Grubov
  • Frangula purshiana Cooper Крушына Пурша. Паўночнаамерыканская расліна, адзін з найбольш буйных прадстаўнікоў роду (дасягае ў вышыню 15 м). Лекавая расліна.
  • Frangula revoluta (Rose) Grubov
  • Frangula rhododendriphylla (Y.L.Chen & P.K.Chou) H.Yu, H.G.Ye & N.H.Xia
  • Frangula rubra (Greene) Grubov
  • Frangula rupestris Schur Крушына скальная. Сустракаецца ў гарах Заходняй Еўропы.
  • Frangula sphaerosperma (Sw.) Kartesz & Gandhi
  • Frangula ulei (Pilg.) Grubov

Яшчэ пяць відавых назваў гэтага роду ў The Plant List (2013) маюць статус unresolved name, гэта значыць адносна іх нельга адназначна сказаць, ці варта іх выкарыстоўваць — альбо іх варта звесці ў сінаніміку іншых відаў[4].

Значэнне і выкарыстанне

Дэкаратыўныя, лекавыя, меданосныя і фарбавальныя расліны. Драўніна ідзе на такарныя вырабы.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 55. — 160 с. 2 350 экз.
  4. 1 2 Frangula // The Plant List (2013). Version 1.1. (англ.) (Праверана 18 жніўня 2015)
  5. Entry for Frangula Mill.. NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. International Association for Plant Taxonomy (24 верасня 1997). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2012. Праверана 25 ліпеня 2011.

Літаратура

  • Крушына // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 492. — 576 с. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.