Круцігалоўка | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Jynx torquilla Linnaeus, 1758 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Гнездавы арэал Міграцыі | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Круцігалоўка звычайная (Jynx torquilla) — дробная птушка з доўгай рухомай шыяй, якая адносіцца да сямейства Дзятлавых, род Круцігалоўкі, аднак па вонкавым выглядзе і паводзінах больш падобная да вераб'іных птушак. З дзятлавымі круцігалоўку радніць перш за ўсё характэрная будова ног — два пальцы звернутыя назад і два наперад, і доўгі клейкі язык, а таксама хвалепадобны характар палёту.
Апісанне
Даўжыня цела 16-19 см, размах крылаў 25-30 см. Параўнальна доўгі хвост, кароткая дзюба, верх колеру карычневы, спод белаваты з далікатнымі палоскамі, праз вока цёмная паласа. Зверху галавы пёры часта падымаюцца. Часта ў пошуках насякомых скача па зямлі з паднятым хвастом. Галаву здольная паварочваць моцна назад.
Пашырэнне
Арэал: Еўропа (акрамя Ірландыі, Брытанскіх а-воў і крайняй поўначы), праз Цэнтральную Азію поясам да Сахаліна і Японіі, а таксама Кітая ўключна. Лакальна сустракаецца ў Малой Азіі, на Каўказе, на паўночным захадзе Афрыцы, паўночным захадзе Індыі.
Насяляе прарэджаныя лісцевыя і змяшаныя дрэвастоі, акрамя таго — старыя паркі (нават у гарадах) і сады, могілкі, алеі, прырэчныя лясы. Часцей жыве па краях вялікіх лясоў, чым у глыбі. У Швейцарыі даходзіць да 1000 м над у.м. У паслягнездавы перыяд засяляе не толькі лясы, але таксама паўпустыні і нават пустыні, пакрытыя калючымі кустамі або скупа парослыя дрэвамі, таксама пасевы.
Пералётная птушка, зімуе ў Афрыцы і на поўдні Азіі, нешматлікая ў басейне Міжземнага мора і на Блізкім Усходзе.
Асаблівасці біялогіі
Асноўны корм — мурашкі і іх кукалкі, а таксама іншыя дробныя насякомыя. Свае гнёзды не выдзёўбвае, але займае кінутыя дуплы іншых дзятлаў альбо выганяе з іх вераб'іных птушак (напр., сініц, вераб'ёў, мухаловак). Селіцца ў гнездавых скрынках, часам у шчылінах сценакбудынкаў, зрэдку ў норах у ярах.
Яйкі (7-10, часам 5-12), авальныя з лёгка зрэзаным вузейшым канцом, белыя, бліскучыя.
Літаратура
- Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.