Крупіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мінскі раён
Уключае 21 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Крупіца
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 3 141
Крупіцкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Крупі́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Крупіца.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Самахвалавіцкім раёне БССР. З 18 студзеня 1931 года ў Койданаўскім раёне. 23 сакавіка 1932 года ўключаны ў гарадскую рысу горада Менска. З 26 мая 1935 года ў складзе Менскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Менскім раёне Менскай вобласці.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2943 чалавекі[1], з іх 91,6 % — беларусы, 6,4 % — рускія, 1,0 % — украінцы[2]; паводле перапісу 2019 года — 3141 чалавек[3].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.