Крупскі — беларускае, польскае, украінскае, а пазней і рускае прозвішча. Ад прозвішча ўтвораны шэраг айконімаў.

Вядомыя носьбіты

  • Адам Крупскі (1706—1748) — беларускі і літоўскі філосаф, каталіцкі святар, езуіт.
  • Аляксандр Іванавіч Крупскі (1875—1943) — прафесар, акушэр-гінеколаг, дэпутат Цэнтральнай Рады УНР.
  • Аляксандр Канстанцінавіч Крупскі (нар. 1960) — заслужаны майстар спорту, чэмпіён Еўропы і чэмпіён СССР.
  • Аляксандр Кірылавіч Крупскі (1845—1911) — прафесар, хімік-тэхнолаг, сапраўдны стацкі дараднік.
  • Андрэй Міхайлавіч Курбскі (1528—1583) — у Вялікім Княстве Літоўскам быў запісаны ў дакументах пад прозвішчам Крупскі (Krupski), князь з дынастыі Рурыкавічаў, пісьменнік, маскоўскі баярын, ваявода.
  • Антоні Крупскі (1889—1948) — прафесар Цюрыхскага ўніверсітэта, ветэрынар.
  • Віктар Іосіфавіч Крупскі (1921—2000) — Герой СССР, палкоўнік, савецкі лётчык.
  • Ежы Крупскі (1472—1548) — польскі дыпламат, ваявода белзскі, каралеўскі дараднік, уладальнік паселішча Крупэ і заснавальнік замка «Крупэ».
  • Іван Лазаравіч Крупскі (1926—1983) — Герой Сацыялістычнай Працы.
  • Мікалай Крупскі (нар. 1919) — брыгадны генерал Польшчы.
  • Міхаіл Аляксандравіч Крупскі (1902—1975) — прафесар, інжынер-контрадмірал ВМФ, пляменнік Н. К. Крупскай.
  • Павел Філіповіч Крупскі (1924—1943) — Герой СССР, дэсантнік (ваенная разведка), сяржант.
  • Станіслаў Крупскі (1839—1900) — польскі пісьменнік і ўрач.
  • Чэслаў Урбанавіч Крупскі — дзяржаўны дзеяч міжваеннай Польшчы.
  • Язэп Крупскі (нар. 1934) — беларускі мастак.
  • Ян Крупскі (нар. 1924) — альпініст, горны выратавальнік.
  • Ян Непамуцэн Казімеж Крупскі (1799—1856) — заснавальнік польскай стэнаграфіі, пісьменнік, журналіст.
  • Януш Крупскі (1951—2010) — польскі гісторык, дзяржаўны дзеяч.
  • Яраслаў Крупскі (нар. 1969) — польскі футбаліст, трэнер.

Айконімы

Іншае

  • марка «Крупскі» — вытворчасць крупы і цукру ў г. Дняпро[1][2].

Гл. таксама

Спасылкі

  • стар. 729 том IV, «Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich»… toponimy z obszaru Rzeczypospolitej Obojga Narodów, 1880—1902 r., w Warszawie przez Filipa Sulimierskiego, Bronisława Chlebowskiego i Władysława Walewskiego. (польск.)
  • Bastejowy zamek szlachecki Krupe (польск.)
  • Orchowo (польск.)

Зноскі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.