Вёска
Крупка ![]()
Крупка на карце Беларусі ± ![]() ![]() | ||||||||||||||||||
Кру́пка[1] (таксама сустракаецца Кру́пкі; трансліт.: Krupka, руск.: Крупка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блонскага сельсавета. Месціцца за 5 км на поўнач ад Мар’інай Горкі, 49 км ад Мінска, 8 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы.
Гісторыя
У XVIII стагоддзі ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць місіі езуітаў з цэнтрам у Блоні.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У сярэдзіне XIX стагоддзя вёска Крупцы ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1870 годзе вёска Крупец у Навасёлкаўскай воласці. Уласнасць Русецкіх.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы.
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва
- 1870 год — 52 жыхары мужчынскага полу
- 1897 год — 27 двароў, 184 жыхары
- 1907 год — 22 двары, 257 жыхароў
- 1917 год — 37 двароў, 212 жыхароў
- 2002 год — 33 двары, 79 жыхароў
- 2007 год — 33 гаспадаркі, 79 жыхароў
- 2010 год — 19 гаспадарак, 43 жыхары
Вядомыя асобы
- Сцяпан Іванавіч Журык (1898—1938) — дзеяч беларускага маладзёжнага руху, вучоны-аграном, публіцыст.
- Уладзімір Сцяпанавіч Зубоўскі (нар. 1935) — навуковец, кандыдат сельскагаспадарчых навук
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Літаратура
- Крупка // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 151. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крупка (Пухавіцкі раён)