Аграгарадок
Крулеўшчына ![]()
Крулеўшчына на карце Беларусі ± ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||||
Круле́ўшчына[1] (трансліт.: Krulieŭščyna, руск.: Крулевщина) — аграгарадок у Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Цэнтр Крулеўшчынскага сельсавета.
Гісторыя
![](../I/Karale%C5%AD%C5%A1%C4%8Dyna%252C_%C4%8Cyhuna%C4%8Dnaja._%D0%9A%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D1%9E%D1%88%D1%87%D1%8B%D0%BD%D0%B0%252C_%D0%A7%D1%8B%D0%B3%D1%83%D0%BD%D0%B0%D1%87%D0%BD%D0%B0%D1%8F_(21.02.1916).jpg.webp)
У часе будаўніцтва Балагое-Сядлецкай чыгункі (1902—1906) непадалёк ад аднайменнага засценка была ўзведзена станцыя Крулеўшчына (Крулевщина)[2]. 18 красавіка 1914 года станцыя перайменаваная ў Сеславіна (Сеславино) ў гонар генерала Аляксандра Сяславіна, удзельніка вайны 1812 года на тэрыторыі Беларусі[3]. У 1919 годзе, пасля заняцця станцыі польскім войскам, станцыі вернута першапачатковая назва, але ў польскай версіі — Круляўшчызна («Królewszczyzna»)[4].
![](../I/Karale%C5%AD%C5%A1%C4%8Dyna%252C_Serca_Jezusa._%D0%9A%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D1%9E%D1%88%D1%87%D1%8B%D0%BD%D0%B0%252C_%D0%A1%D1%8D%D1%80%D1%86%D0%B0_%D0%95%D0%B7%D1%83%D1%81%D0%B0_(1937-39)_(2).jpg.webp)
Адносіліся да Докшыцкай гміны Дунілавіцкага павета. З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года — цэнтр сельсавета Докшыцкага раёна.
У Другую сусветную вайну на ст. Крулеўшчына размяшчаўся буйны нямецкі гарнізон, якія ахоўваў чыгуначны вузел і забяспечваў перавозку ваенных грузаў і войскаў. Станцыя была акружана сістэмай абарончых збудаванняў — дзотаў, хадоў зносін, акопаў і інш. 17 жніўня 1943 года партызаны 1-й Антыфашысцкай брыгады штурмам авалодалі чыгуначнай станцыяй, разграмілі гарнізон, знішчылі ўсё абсталяванне станцыі, захапілі шмат зброі і боепрыпасаў.
У 1950 годзе створана Крулеўшчынская МТС (працавала да 1957 г.). З вёскай Крулеўшчына зліліся вёскі Бабічы, Стралкоўскія і Швэплі[5].
Насельніцтва
Інфраструктура
У Крулеўшчыне ёсць Дом культуры (з 2004 г.), 2 бібліятэкі, сярэдняя і музычная школы, 3 дзіцячых садкі, бальніца, фельчарска-акушэрскі пункт, аптэка, 2 лазні, камбінат бытавога абслугоўвання, аддзяленне сувязі, 2 сталовыя, шэраг магазінаў і гандлёвых кропак[5].
Адукацыя
![](../I/Karale%C5%AD%C5%A1%C4%8Dyna%252C_%C5%A0ko%C5%82a._%D0%9A%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D1%9E%D1%88%D1%87%D1%8B%D0%BD%D0%B0%252C_%D0%A8%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D0%B0_(1937).jpg.webp)
У аграгарадку Крулеўшчына ёсць сярэдняя школа. Пачатак дзейнасці адукацыйных устаноў у вёсцы Крулеўшчына сягае пачатку 1920-х гадоў, калі ў населеным пункце ўзнікла сямігадовая польскамоўная школа. Асобны будынак для школы пабудаваны ў 1938 годзе[6]. Крулеўшчынская сярэдняя школа была адкрыта ў вёсцы Крулеўшчына ў 1954 годзе па вул. Чарняхоўскага. Праектная магутнасць школы — 640 навучэнцаў. Да 1972 году там вучылася амаль 1000 вучняў. У новым будынку па вул. Палявога школа пачала працаваць з 1 верасня 1973 года. У 2006 годзе школа перайменаваная ва УА «Крулеўшчынская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Докшыцкага раёна». У 2011 годзе адбылася яшчэ адна змена ў назве, школа перайменавана ў ДУА «Крулеўшчынская сярэдняя школа Докшыцкага раёна»[7].
- Агульны выгляд ДУА "Крулеўшчынская сярэдняя школа Докшыцкага раёна"
- Агульны выгляд ДУА "Крулеўшчынская сярэдняя школа Докшыцкага раёна"
- Агульны выгляд ДУА "Крулеўшчынская сярэдняя школа Докшыцкага раёна"
- ДУА "Крулеўшчынская сярэдняя школа Докшыцкага раёна" Настаўніцкая
- ДУА "Крулеўшчынская сярэдняя школа Докшыцкага раёна" Актавы зал
- ДУА "Крулеўшчынская сярэдняя школа Докшыцкага раёна" Кабінет Рускай мовы
- ДУА "Крулеўшчынская сярэдняя школа Докшыцкага раёна" Кабінет ДМП
- ДУА "Крулеўшчынская сярэдняя школа Докшыцкага раёна"
Славутасці
![](../I/%D0%9A%D1%80%D1%83%D0%BB%D0%B5%D1%9E%D1%88%D1%87%D1%8B%D0%BD%D0%B0._%D0%93%D0%B0%D1%81%D0%BF%D0%B0%D0%B4%D0%B0%D1%80%D1%87%D0%B0%D1%8F_%D0%BF%D0%B0%D0%B1%D1%83%D0%B4%D0%BE%D0%B2%D0%B0_%D0%BD%D0%B0_%D1%82%D1%8D%D1%80._%D0%B1%D1%8B%D0%BB%D0%BE%D0%B9_%D0%B2._%D0%AF%D0%BD%D1%83%D1%88%D1%8D%D0%B2%D0%B0_(01).jpg.webp)
![](../I/Karale%C5%AD%C5%A1%C4%8Dyna%252C_Serca_Jezusa._%D0%9A%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D1%9E%D1%88%D1%87%D1%8B%D0%BD%D0%B0%252C_%D0%A1%D1%8D%D1%80%D1%86%D0%B0_%D0%95%D0%B7%D1%83%D1%81%D0%B0_(1937-39).jpg.webp)
- Чыгуначная станцыя (XX ст.)
- Казарма (пач. XX ст.)
- Праваслаўная Спаса-Праабражэнская капліца (1915—1916 гг.), на могілках на поўнач ад Крулеўшчыны
- Рускія вайсковыя могілкі (1915—1918 гг.), на поўнач ад Крулеўшчыны, каля Свята-Праабражэнскай капліцы
- Польскія вайсковыя могілкі (1919—1920 гг.)
- Касцёл (пабудаваны ў 1924 годзе, у 1965 годзе разабаны)
- Шараговая забудова (1-я пал. XX ст.)
- Гаспадарчая пабудова, на тэрыторыі былой в. Янушэва
- Кантора дыстанцыі пуці (1930-я гг.)
- Помнік партызанскай славы, у 1964 годзе ў гонар партызанскай баявой аперацыі пастаўлена стэла
- Касцёл Сэрца Ісуса (2-я пал. XX ст., 1994 г.), у былой спартзале
- Царква Раства Іаана Прадцечы (2002—2004 гг.)
Вядомыя асобы
- Мікалай Віктаравіч Мінаеў, ваенны дзеяч, генерал-маёр дацэнт.
- Кастусь Шыталь (нар. 1990) — беларускі краязнавец, журналіст, грамадскі актывіст
Галерэя
- Бальніца Крулеўшчыны
- Дом у Крулеўшчыне
- Царква Адсячэння галавы Яна Прадвесніка
- Дом у закапанскім стылі
- Дом у закапанскім стылі
- Дом у закапанскім стылі
- Забудова
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Круляўшчы́зна, Кру́ля
- ↑ Альбом типовых и исполнительных чертежей сооружений железнодорожной линии Полоцк-Седлец и ветви Гродна-Мосты 1902—1906 гг. Санкт-Петербург : Техническая автолитография Георгия де-Кельш, 1907
- ↑ История Белорусской железной дороги. Минск, 2012 — с. 784.
- ↑ Шыталь Кастусь. Крулеўшчына ці «Крулевщизна»: чаму назва чыгуначнай станцыі настолькі адрозніваецца па-беларуску і па-руску — «Наша Ніва» — першая беларуская газета.
- 1 2 3 4 5 Памяць. Докшыцкі раён. Мінск «Беларуская Энцыклапедыя». 2004 г.
- ↑ Кастусь Шыталь. Гісторыя Крулеўшчыны=http://westki.info/artykuly/443/historyia-krulieuschyny.
- ↑ Адзел адукацыі, спорту і турызма Докшыцкага райвыканкама Архівавана 2 мая 2018. (руск.)
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крулеўшчына
- Крулеўшчына на сайце Глобус Беларусі (руск.)