Вёска
Круглікі
± |
Кру́глікі[1] (трансліт.: Kruhliki, руск.: Круглики) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Размешчана за 22 км на паўночны ўсход ад Баранавіч. Насельніцтва 5 жыхароў, З гаспадаркі (2005).
Гісторыя
У 1909 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
З 1921 года да 1939 года ў складзе Польшчы, у Гарадзішчанскай гміне Навагрудскага павета.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінуў 1 вясковец.
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Мядзеневіцкага сельсавета[2].
Насельніцтва
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 5 жыхароў, З гаспадаркі.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ РЕШЕНИЕ БРЕСТСКОГО ОБЛАСТНОГО СОВЕТА ДЕПУТАТОВ июня 2013 г. № 286 Об изменениях в административно- территориальном устройстве Барановичского района Брестской области
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх