Круглянскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Круглянскі раён
Уключае 44 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Круглае (не ўваходзіць у склад)
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
26 сакавіка 1987
Дата скасавання 22 сакавіка 1967
Насельніцтва (2019) 2 123
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Кругля́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — горад Круглае (не ўваходзіць у склад).

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Круглянскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Круглае. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Круглянскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Талачынскага раёна БССР, з 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Круглянскага раёна БССР. 15 ліпеня 1935 года Круглае атрымала статус мястэчка. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 27 верасня 1938 года статус Круглага паніжаны да вёскі. З 16 верасня 1959 года ў складзе Бялыніцкага раёна. 11 красавіка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Цяцерынскага сельсавета[1]. У красавіку 1963 года ў склад сельсавета перададзены 4 населеныя пункты Комсеніцкага сельсавета (Альшанікі 1, Альшанікі 2, Дубоўка і Шупені) і 16 населеных пунктаў Ляснянскага сельсавета (Александрова, Арава, Бурнеўка, Гай, Гаўрылаўка, Грыбіна, Красуля, Лавуткі, Лыскаўшчына, Навапруддзе, Новае Радча, Пралетарый, Ражкі, Скураты, Старое Радча і Трыпутня), са складу сельсавета ў склад Шапялевіцкага сельсавета перададзены 18 населеных пунктаў (Глыбокае, Зялёная Дуброва, Каменка, Карма, Конанавічы, Кружкі, Кунцы, Ласькоў, Ліпск, Міхайлоў, Новы, Сіманавічы, Сядзеба, Храпы, Цяцерына, Шыпягі, Шырокі і Яноў)[2]. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Круглянскага раёна. 11 сакавіка 1967 года вёска Круглае атрымала статус гарадскога пасёлка. 22 сакавіка 1967 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Круглянскага пассавета[3].

26 сакавіка 1987 года Круглянскі сельсавет адноўлены ў складзе населеных пунктаў, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Круглянскага пассавета[4]. 20 снежня 2014 года ў склад сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў Ляснянскага сельсавета (Арэхаўка, Вялікае Зубава, Дудаковічы, Лясныя і Пасырава)[5]. 19 снежня 2016 года гарадскі пасёлак Круглае набыў статус горада[6]. 29 снежня 2020 года скасаваны вёскі Займішча і Пятая Гадавіна[7].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (41 населены пункт) — 2489 чалавек[8], з іх 96,0 % — беларусы, 2,5 % — рускія, 0,6 % — украінцы, 0,5 % — таджыкі[9]; паводле перапісу 2019 года (46 населеных пунктаў) — 2123 чалавекі[10].

Крыніцы

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  2. Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 5 і 19 красавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 сакавіка 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 13 (1171).
  4. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  5. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 декабря 2014 г. № 7-4 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Круглянского района Могилевской области
  6. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 19 декабря 2016 г. № 24-4 Об отнесении поселков городского типа Белыничи и Круглое Могилевской области к городам районного подчинения
  7. Решение Круглянского районного Совета депутатов от 29 декабря 2020 г. № 29-9 Об упразднении сельских населенных пунктов Круглянского района
  8. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  10. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Памяць: Гіст.-дак. хроніка Круглянскага раёна. — Мн., 1996. — С. 22, 23, 92-93, 105, 117, 118, 196.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.