Кромлехі — складаныя мегалітычныя пабудовы; каменныя слупы, якія пастаўлены па кругу і перакрыты гарызантальна пакладзенымі плітамі.
Самы вядомы з тых, што захаваліся, знаходзіцца ў Стоўнхенджы (Паўднёвая Англія), у плане ўяўляе сабой круглую пляцоўку дыяметрам 30 м, па якой вертыкальна пастаўлены масіўныя прызмападобныя слупы. Знешняе кальцо камянёў перакрыта ўверсе гарызантальна пакладзенымі плітамі, а ўнутранае ўтвараюць некалькі менгіраў. У цэнтры кромлеха на зямлі ляжыць яшчэ адна пліта,якая верагодна з'яўлялася алтаром ці ахвярнікам. Магчыма, комплекс быў свяцілішчам Сонца, служыў для астранамічных назіранняў.
Стварэнне кромлехаў мела вялікае значэнне ў далейшым развіцці манументальнай архітэктуры. У рытміцы пралётаў і апорных слупоў бачны правобраз каланады і аркады.
Літаратура
- Лазука, Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў па XVI стагоддзе / Б.А.Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0894-4