Кроз | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Κροῖσος | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аліят II | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 595 да н.э. | ||||||
Смерць |
каля 546 да н.э. |
||||||
Род | Мермнады[1][2] | ||||||
Бацька | Аліят II[1][2] | ||||||
Дзеці | Atys[d][2] | ||||||
Дзейнасць | дзяржаўны дзеяч | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кроз (стар.-грэч.: Κροῖσος, 595 г. да н.э.—546 г. да н.э.) — валадар Старажытнай Лідыі, апошні прадстаўнік дынастыі Мермнадаў.
Сям’я
Кроз нарадзіўся ў 595 г. да н. э. у сям’і валадара і выдатнага вайскавода Лідыі, Аліята II. Яго маці была родам з Карыі. Меў дзве сястры, а таксама зводнага брата Панцеляймона, які нарадзіўся ад другой жонкі Аліята II, грачанкі. Згодна паданню, у 560 да н.э. г. да н. э., калі Кроз заняў прастол, Панцеляймон і мачаха паспрабавалі атруціць яго. Аднак змову выкрыў прыдворны кухар.
Першы народжаны Крозам сын быў нямы, таму лічыўся няздатным, каб стаць спадчыннікам. Другі сын Аціс загінуў пры жыцці бацькі.
Кіраванне
Ужо пры Аліяце II Лідыя з’яўлялася наймагутнейшай малаазіяцкай дзяржавай, якая здолела спыніць прасоўванне на захад Мідыі. Кроз працягваў палітыку бацькі і пашырыў межы Лідыі на ўсход да ракі Галіс. У склад яго валоданняў увайшлі землі Карыі, а таксама грэчаскія полісы заходняга ўзбярэжжа Малой Азіі. З некаторымі грэчаскімі гарадамі былі заключаны дагаворы, але найчасцей яны падпарадкоўваліся Лідыі на правах аўтаноміі.
Разам з гэтым, Кроз імкнуўся прыцягнуць да сябе грэчаскіх інтэлектуалаў. Палац Кроза ў Сардах наведвалі Салон, Фалес з Мілета і іншыя вядомыя дзеячы. Ён ахвяраваў значныя падарункі храму Апалона ў Дэльфах, а таксама заключыў роўнасны саюз са Спартай. Мяркуецца, што пры Крозе ў Сардах з’явілася яўрэйская абшчына.
У грэчаскай традыцыі Кроз лічыўся вельмі багатым. Яго багацці нават ўвайшлі ў прымаўку. Асновай багаццяў валадара былі здабыча і перапрацоўка металаў, у тым ліку срэбра і золата, а таксама актыўны знешні гандаль і эксплуатацыя заваяваных народаў.
Вайна з Персіяй
У 550 або 549 г. да н. э. Мідыя, якая з’яўлялася найбольш небяспечным супернікам Лідыі, была захоплена персідскім валадаром Кірам Вялікім. Кроз выкарыстаў гэта для далейшага прасоўвання сваёй дзяржавы на ўсход і пасля станоўчых адказаў аракулаў першым рушыў на землі Кіра. Першая бітва паміж лідыйцамі і персамі адбылася ў Кападокіі. Але яна не прынесла абодвум бакам ніякага плёну. Паколькі пачынаўся сезон сеяння, Кроз адступіў разам з войскам у Лідыю, адпусціў апалчэнцаў дахаты і даслаў запыт у Спарту, каб атрымаць дапамогу.
Магчыма, лідыйскі валадар чакаў, што Кір таксама адступіць. Аднак у самы нечаканы момант персідская армія з’явілася на раўніне каля Сардаў. Кроз паспеў сабраць конніцу, але пры пастраенні расцягнуў рады, каб больш яго воінаў адначасова маглі прыняць удзел у бітве. Кір пайшоў на хітрасць і пусціў наперад сваёй арміі вярблюдаў. Лідыйскія коні ніколі не бачылі гэтых жывёлін, а таму пужаліся. У выніку, Кроз прайграў. Кір захапіў і разрабаваў Сарды. Лідыя была ўключана ў склад яго дзяржавы.
Згодна грэчаскаму паданню, запалоненага Кроза персы вырашылі спаліць, але яму дапамог сам Апалон, які загасіў полымя. У вавілонскім клінапісным тэксце кажацца, што Кір забіў Кроза.
Зноскі
- 1 2 Крез, царь // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1895. — Т. XVIа. — С. 625.
- 1 2 3 Любкер Ф. Croesus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 356.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кроз
- Croesus Архівавана 29 чэрвеня 2011.
- Croesus. Between Legend and History