Аграгарадок
Красны Бераг
± | ||||||||||||||||||||||
Кра́сны Бе́раг — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці, за 5 км на поўдзень ад шашы М5, за 20 км на паўночны захад ад Жлобіна. Красны Бераг уваходзіць у склад і з’яўляецца цэнтрам Краснабярэжскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэне
Размешчаны на паўночным захадзе Гомельскай вобласці, за 3 км ад мяжы з Бабруйскім раёнам Магілёўскай вобласці, за 21 км на паўночны захад ад Жлобіна, за 104 км ад Гомеля на чыгуначнай лініі Гомель — Мінск, на аўтамабільнай дарозе Р90 Красны Бераг — Парычы і Н4369 Красны Бераг — Казіміраўская Слабодка, за 4 км ад трасы М5 Гомель — Мінск.
Бліжэйшыя вёскі
- Краснабярэжская Слабодка — 0,2 км.
- Марусенька — 0,5 км.
- Клімаўка — 1,5 км.
- Казіміраўская Слабодка — 1,9 км.
- Гарбачоўка — 2,1 км.
- Чырвоная Слабада — 4,0 км.
- Сенажаткі — 4,0 км.
- Антушы — 4,4 км
- Радуша — 5,0 км.
- Ухватаўка — 5,2 км.
- Побалава — 5,4 км.
Гідраграфія
На правым беразе ракі Дабосна (Добысна) (прыток Дняпра). Даўжыня ракі складае 81 км. Плошча вадазбору — 874 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці — 4 м³/с. Сярэдні ўхіл ракі — 0,6 м/км. Шырыня ракі ў межань складае 5-15 м. Найвышэйшы ўзровень вады адзначаецца ў трэцяй дэкадзе снежня і складае 1,8 м над узроўнем у межань. Замярзае ў сярэдзіне снежня. Вясновы крыгаход пачынаецца ў трэцяй дэкадзе сакавіка і доўжыцца 3-5 дзён. Прытокі Дабосны — Беліца і Язнач. Да басейна ракі ставіцца вадасховішчы Скрыпліца. На поўначы і поўдні Краснага Берага, на месцы былых балот, знаходзяцца меліярацыйныя каналы. На месцы аднаго з іх у 80-х гадах мінулага стагоддзя было створана штучнае вадасховішча, якое праіснавала да 2014 года. Па рацэ Дабосна з 1795 па 1921 год праходзіла мяжа паміж Магілёўскай і Мінскай губэрніях. Такім чынам Красны Бераг, на правым беразе Дабосны, знаходзіўся ў Мінскай губэрніі, а вёска Марусенька, на левым беразе Дабосны, — у Магілёўскай губэрніі.
Транспарт
Транспартныя сувязі па электрыфікаванай чыгуначнай лініі Мінск — Гомель, па дарозе Р-90 Парычы-Красны Бераг да аўтадарогі М-5 Мінск-Гомель, дарога Н-4369 Красны Бераг-Казіміраўская Слабодка да дарогі Н-4322 Радуша-Жлобін.
Планіроўка Краснага Берага складаецца з двух падзеленых чыгункай частак: паўночнай (доўгая крывалінейная і паралельная да яе просталінейная вуліцы блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі) і паўднёвай (забудова ў шыротным кірунку з абодвух бакоў чыгункі).
У паўночнай частцы знаходзяцца вуліцы: Цэнтральная, Ісаева, 1-я Садовая, 1-й і 2-й Садовыя завулкі, Новая, Азёрная, Азёрны завулак.
У паўднёвай частцы знаходзяцца вуліцы: Кааператыўная, Савецкая, Станцыйныя, Школьная, Заводская, Зарэчная, Чыгуначная, Саўгасная, Садовая, Паганянская, 70 год Кастрычніка, Незалежнасці, Моладзевая, Першамайская, Лясная, Беларуская, Палявая, Малая Палявая, Пераезная, в/ч 55461, Краснабярэжская Слабодка.
Жылыя і гаспадарчыя будынкі пераважна драўляныя, сядзібнага тыпу. Побач са старой забудовай, паралельна вуліцы Савецкай, ў 1987 годзе будаўнікі з горада Маладзечна пабудавалі вуліцу з цагляных дамоў (25 будынкаў катэджнага тыпу) і ў 1993 годзе жлобінскія будаўнікі ўзвялі другую такую ж вуліцу, дзе размясціліся преселенцы з забруджаных радыяцыяй у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС месцаў. Адна з новых вуліц атрымала імя Паганянская ад назвы вёскі Пагоннае Хойніцкага раёна, частка жыхароў якой перасяліліся у Красны Бераг. У цяперашні час тут паўстаў пасёлак з сямі вуліц.
Гісторыя
У 1528 годзе мясцовы памешчык Аляксей Зяньковіч прадаў свае драўляныя будовы іншаму ўладару. Вось з гэтых пісьмовых крыніц дакладна вядомая вёска Красны Бераг, якая ў той час уваходзіла ў Рэчыцкі павет Мінскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Пасля Аляксея Зяньковіча да пачатку ХХ стагоддзя ўладарамі Краснага Берага былі Солтаны, Варанецкія-Корбут (XVIII ст.), Фама Пятровіч Грыневіч (1785—1812 гг.), Ёсіп Фаміч Грыневіч (з 1812 г.), Іван Нікадзімавіч Грыневіч (з 1829 г.), Аляксандар Іванавіч Багародскі (з 1867 г.), Міхаіл Сямёнавіч Гатоўскі (з 1877 г.), Марыя Міхайлаўна Гатоўская-Паклеўская-Козел (з 1904 па 1917 гг.).
У 1654 годзе на долю жыхароў Краснага Берагу выпалі жорсткія выпрабаванні. Навакольныя вёскі, у тым ліку і Красны Бераг, амаль зусім зніклі. Да восені 1708 года Карл XII вымушаны быў павярнуць на поўдзень у кірунку Ўкраіны, і Красны Бераг апынуўся на шляху войскаў шведскага караля.
1 верасня 1812 года ў мястэчку Kazimirov, за 12 вёрстаў на поўдзень ад Краснага Берагу, адбыўся бой паміж расійскай арміяй і польскай брыгадай. Расійская армія панесла у гэтым баі значныя страты і адступіла. Пасля гэтага батальёны Баранава, рух якіх стрымліваў вялікі абоз, занялі Красны Бераг і St:Pobolov і накіраваліся да Бабруйска.
16 (28) лістапада 1873 года першы цягнік прайшоў праз станцыю Красны Бераг з Бабруйску да Гомеля.
У 1889 годзе генерал-лейтэнант Міхаіл Сямёнавіч і яго жонка дваранка Марыя-Юзэфа Гатоўская валодалі маёнткам Красны Бераг у Сцяпской воласці ў 847 дзесяцін зямлі. У гэты час па праекце расійскага архітэктара Віктара Шротэра, які скончыў Санкт-Пецярбурскую акадэмію мастацтваў, затым берлінскую Акадэмію мастацтваў, быў пабудаваны палац (1893 г.). Фінансаванне новай сядзібы было выраблена камерцыйным банкам у 1888 годзе. Зараз цяжка выявіць, чый капітал — цесця Міхаіла Сямёнавіча Гатоўскага або зяця Вікенція Альфонсавіча Паклеўскага-Козел, з’явіўся асновай для вяртання грошай у банк, але ўся сума была цалкам выплачана ў 1891 годзе. Усё было зроблена за тры гады, і хутчэй за ўсё гэта быў сумесны ўдзел. Міхаіл Гатоўскі выказаў жаданне мець штосьці самавітае, мабыць, нездарма палац выглядае як літара «Г» — у гонар Гатоўскага. Вікенцій Альфонсавіч — фіксаваў выяву сямейнага герба Козел-Паклеўскіх над балконам галоўнага ўвахода.
Адначасова з узвядзеннем палацу побач з ім быў разбіты «англійскі парк» пэйзажна-рэгулярнага тыпу па праекце знакамітага варшаўскага садавода Францішка Шаніёра, які садова-паркаваму мастацтву вучыўся ў Францыі, а ў Варшаве быў адказны за сад і парк каралеўскага палаца.
Пасля смерці Міхаіла Сямёнавіча Гатоўскага ў 1904 годзе спадчынны маёнтак Красны Бераг Бабруйскага павета быў перапісаны на імя дваран Гатоўскіх, і сядзіба Красны Бераг перайшла да мужа Марыі Гатоўскай, Вікенція Альфонсавіча Паклеўскага-Козел. У 1905 годзе рэвалюцыйная сытуацыя ў Расіі адгукнулася ў Красным Беразе спробай мясцовых сялянаў абрабаваць панскі маёнтак, але казакі, якія апэратыўна прыбылі з Бабруйскай крэпасці, спробы гэтыя спынілі.
Паклеўскі-Козел Вікенцій Альфонсавіч нікога не крануў у гады грамадзянскай вайны, але напярэдадні разгрому белых у Заўраллі, ён са сваёй сям’ёй 19 чэрвеня 1919 выехаў адтуль назаўжды. Праз Уладзівасток сям’я дабралася да Польшчы, дзе кіраўнік сям’і памёр у беднасці ў 1929 годзе. Марыя Міхайлаўна перажыла свайго мужа і памерла ўжо пасля заканчэння Другой сусветнай вайны. Апошні прытулак яны знайшлі на Паванзоўскіх могілках у Варшаве.
У гэты час у Беларусі прагрымеў апошні бой Першай сусветнай вайны і яе завяршэнне цесна звязана з пачаткам новай страшнай вайны — грамадзянскай. Першая кроў у гэтай братазабойчай бойні пралілася ў Красным Беразе …
20 лістапада 1917 года другі Арэнбургскі ўдарны батальён, які знаходзіўся ў Жлобіне, выйшаў з горада насустрач першаму мінскаму рэвалюцыйнаму бронецягніку імя Леніна. У 9 гадзін 20 лістапада на станцыі Красны Бераг адбылося сутыкненне супрацстаячых сіл. Бой доўжыўся пяць гадзін і быў выйграны байцамі бронецягніка. Яны цалкам разграмілі два батальёны «ударнікаў». Ні дапамагло ім, ні ўпартасць, ні нават здрада сына дарожнага майстра, які ў самы разгар бою спрабаваў ўпотай правесці салдат праціўніка у тыл. Але камандзір бронецягніка быў папярэджаны шляхавых вартаўніком. Здраднік разам з 60 варожымі афіцэрамі і салдатамі трапіў у палон.
Так што менавіта 20 лістапада 1917 года — дзень бою на станцыі Красны Бераг — можа лічыцца днём пачатку грамадзянскай вайны ў Беларусі.
У сакавіку 1918 года Красны Бераг зноў апынуўся ў самым эпіцэнтры рэвалюцыйных падзей. Польскі корпус генерала Ю. Р. Доўбар-Мусніцкага ў студзені 1918 года пачаў наступ на Мінск і Магілёў. Частка падраздзяленняў дывізіі размясцілася ў горадзе Бабруйску, іншыя знаходзіліся ў яго наваколлі. Кавалерыйскі легіён быў высланы ў Красны Бераг. 12 студзеня 1918 часці корпуса пачалі шырокія баявыя дзеянні і неўзабаве захапілі Рагачоў, Бабруйск і шэраг іншых населеных пунктаў, у тым ліку і Красны Бераг. Наступ на Жлобін вёўся з двух кірункаў: Рагачова і Краснага Берага. Для барацьбы з польскім корпусам у Жлобін прыбыў бронецягнік пад камандаваннем Ольчака. Ураджэнец Краснага Берага Ярашаў А. М. быў камісарам гэтага бронецягніка. Яго баявыя дзеяньні падчас грамадзянскай вайны былі адзначаны ордэнам Чырвонага Сцяга, шматлікімі падзякамі камандавання.
Для забеспячэння нармальнага жыцця насельніцтва Жлобіна была створана першая рэвалюцыйная батарэя, якая ў хуткім часе пагрузілася ў вагоны і выехала ў Красны Бераг, дзе заняла агнявую пазіцыю і вяла абстрэл праціўніка. У гэты час у батарэю прыйшло шмат краснабярэжцаў: Андрэй і Павел Ярашавы, Даніла, Іван і Пётр Кандраценка, Павел Кавалёў, Ціт Савельевіч Ярашаў, Мікіта Паўлавіч Ткачоў, Дзмітрый, Мікалай і Аляксей Раманенка, Гаўрыла Васільевіч Раманенка, Лука і Марцін Іванчукі, Яфім Лупсякоў , Гаўрыла Сямёнавіч Шкірман. З іх дапамогай рух цягнікоў з Мінску ў Жлобін быў спынены. На чыгунцы ўсталявалі узброеныя кантрольныя пасты. У канцы лютага 1918 года корпус Доўбар-Мусніцкага быў разгромлены.
2 сакавіка 1918 года Жлобін і Жлобіншчына былі акупаваны нямецкімі войскамі. У гэты ж дзень у данясенні Стаўкі з горада Арол адзначалася: «Сёння ў 12 гадзін 5 мін., Жлобін заняты немцамі пасля жорсткага бою пад Красным Берагам, які працягваўся дзень 26 лютага. Немцаў, палякаў выбыла са строю каля 400 салдат і шмат параненых. Мы страцілі браневікі і некалькі забітых». Немцы пратрымаліся ў Жлобіне з 02.03.1918 года па 24.11.1918 года. Воіны Чырвонай Арміі 22 лістапада 1918 г. вызвалілі Рагачоў, 24 лістапада — Жлобін.
У красавіку 1919 года была ўтворана Гомельская губернія. У яе ўвайшоў Жлобін у складзе Рагачоўскага павета. Красны Бераг застаўся ў Бабруйскім павеце Мінскай губерніі. Летам 1919 года з агітцягніком «Кастрычніцкая рэвалюцыя» Міхаіл Іванавіч Калінін праехаў праз Красны Бераг са Жлобіна на Мінск.
У канцы жніўня 1919 года белапалякі фарсіравалі Бярэзіну ў раёне Бабруйска і распачалі наступ на Рагачоў і Жлобін. Сур’ёзную дапамогу фронту аказваў партызанскі рух у тыле ворага. Партызанскі батальён пад камандаваньнем Сямёна Вілюгі налічваў каля 750 чалавек. Ён дзейнічаў у раёне станцыі Красны Бераг, штаб батальёна змяшчаўся ў Краснабярэжскай Слабодцы. Вёска Красны Бераг у трэці раз за апошні час апынулася ў эпіцэнтры гістарычных падзей.
Пасля грамадзянскай вайны пачалося мірнае гаспадарчае будаўніцтва. Яшчэ пасля рэвалюцыі 1917 года маёнтак у Красным Беразе быў нацыяналізаваны, а ў лютым 1919 года знайшоў сваё прымяненне. Польская акупацыя адтэрмінавала гэтае рашэнне. У жніўні 1920 года Народны камісарыят земляробства Рэспублікі Беларусь пастанавіў зрабіць на базе панскага маёнтка Красны Бераг Бабруйскага павета ніжняе сельгасвучылішча I ступені, у якое пераехалі вучні з Азарыцкіх і Бабруйскай сельскагаспадарчых школ.
У вёсцы Красны Бераг у 1930 годзе быў утвораны саўгас «Красны Бераг», у вёсцы Краснабярэжская Слабодка і станцыя Красны Бераг — калгас «Чырвоны камунар». Пад канец 20-х гадоў ХІХ стагоддзя ў Красным Беразе пачаліся вялікія будоўлі:
- на вуліцы Каапэратыўнай у канцы 20-х гадоў пачала працаваць павідлаварка, якая ў 30-х гадах была перайменавана ў варэнневарачны завод.
- на беразе Добасны ў верасні 1931 года пачаў працаваць крухмальны завод, да якога быў пракладзены чыгуначны шлях. Першапачаткова тут працаваў 41 чалавек;
- у лесе, у ліпені 1936 года, у канцы вуліцы Кааператыўная, размясцілася база захоўвання гаручага. Да яе ад станцыі быў пракладзены чыгуначны шлях.
- у 1936 годзе паміж крухмальным заводам і чыгункай быў пабудаваны новы будынак 7-гадовай школы.
З 14 жніўня 1937 года вёска з’яўляецца цэнтрам Краснабярэжскага сельсавета Жлобінскага раёна і 15.01.1938 года ўвайшла ў склад Гомельскай вобласці.
Вёска Красны Бераг была занята фашыстамі 5 ліпеня 1941 года. Яшчэ 27 чэрвеня 1941 года пачаў фармавацца Жлобінскі знішчальны батальён з партыйных і савецкіх работнікаў, актывістаў, камсамольцаў і моладзі райцэнтра, калгаснікаў прыгарадных гаспадарак. Камандзірам быў прызначаны інструктар ЦК КП(б)Б Уладзімір Арцёмавіч Міронаў. Фактычным камісарам быў Георгій Васільевіч Злынаў. Начальнікам штаба стаў Аляксандр Міхайлавіч Ярашаў з Краснага Берага, ардэнаносец, партызан часоў грамадзянскай вайны. У ліку першых байцоў былі ветэрынарны ўрач вучэбнай гаспадаркі «Красны Бераг» Д. К. Капчанава, тэхнічны кіраўнік Краснабярэжскага варэнневарачнага завода Віктар Міхайлавіч Васільчык, дырэктар Краснабярэжскага крухмальнага завода Яўсей Андрэевіч Гаранкоў, які ў кастрычніку 1941 года загінуў ад рук гітлераўцаў.
У вайну ў Красным Беразе загінулі 173 вяскоўцы (у тым ліку 112 дзяцей), памяць пра якіх ушаноўвае стэла з імёнамі загінуўшых, пастаўленая ў 1967 годзе на тэрыторыі тэхнікума. 62 чалавекі вярнуліся з вайны інвалідамі. У першыя дні акупацыі ад рук фашыстаў загінулі Фёдар Восіпавіч Ярашаў, Самуіл Раманенка і яшчэ 15 мужчын з Краснага Берага былі расстраляныя немцамі. Ужо 15 ліпеня 1941 гады ў Нямеччыну былі адпраўленыя 15 навучэнцаў Краснабярэжскага сельскагаспадарчага тэхнікума. Тагачасны дырэктар гэтай навучальнай установы Іван Фёдаравіч Баёў застаўся на акупаванай тэрыторыі для арганізацыі падпольнай барацьбы, але хутка трапіў у рукі ворага і ў кастрычніку 1941 года быў расстраляны разам з групай сваіх вучняў.
За тры гады акупацыі ў невялікай вёсачцы фашысты стварылі ў раёне чыгуначнага вакзала адзін з найбуйнейшых перасыльных пунктаў Гомельскай вобласці, а таксама велізарны шпіталь для лячэння салдат і афіцэраў. У 1943 годзе па загадзе Гітлера ў вёсцы Красны Бераг ствараецца адзін з пяці дзіцячых донарскіх канцлагераў для дзяцей — поўных донараў. Праз перасыльны пункт Красны Бераг прайшло больш за 15 тысяч чалавек, з іх 12 тысяч — гэта дзеці да 15 гадоў.
Красны Бераг быў вызвалены 25 чэрвеня 1944 года.
- У 1930-1980-х гадах у вёсцы былі (закрэслена тое, чаго ўжо няма станам на 2020 год)
- парк пейзажна-рэгулярнага тыпу, занесены ў пералік батанічных памятнікаў прыроды рэспубліканскага значэння;
- былы маёнтак Гатоўскага-Паклеўскага-Козел, занесены ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь;
- чыгуначная станцыя Красны Бераг;
- чыгуначны вакзал пабудовы
1871 года, 1979 года,2005 года; - вайсковая часць № 55461;
крухмала-патачны завод(адзіны ў Беларусі);варэнневарачны завод,вуліца Кааператыўная;цэх першаснай перапрацоўкі малака,вуліца Савецкая;пякарня,вуліца Палявая;- саўгасы: «Краснабярэжскі» і «
Саўгас-тэхнікум»; трусаферма;- лясніцтва, вуліца Лясная;
- базісны пітомнік ГЛХУ «Жлобінскі лясхоз», вуліца Лясная;
- пітомнік сельскагаспадарчага тэхнікума;
- электрападстанцыя, вуліца Заводская;
ачыстныя збудаванні крухмала-патачнага завода,вуліца Заводская;кар’ер па здабычы будаўнічага пяску.
- У сферу гандлю і грамадскага харчаваньня ўваходзілі наступныя аб’екты
- «Гандлёвы цэнтр» — харчовы магазін,
прамтаварны магазін, магазін гаспадарчых тавараў, сталовая і кафэ,вуліца Кааператыўная; абутковая і кніжная крамы, невялікі буфет,вуліца Кааператыўная;буфет у былым будынкучыгуначнай станцыі Красны Бераг;сталоваяі харчовы магазін у мікрараёне крухмала-патачнага завода;- крама паўсядзённага попыту ў мікрараёне старой школы;
- харчовы магазін, вуліца Саўгасная;
- сталовая на тэрыторыі сельскагаспадарчага тэхнікума;
- харчовы і прамтаварны магазіны ў мікрараёне сельскагаспадарчага тэхнікума; .
крама паўсядзённага попытуў мікрараёне вайсковай часці;склад-пакгаўз Белкаапсаюзана чыгуначнай станцыі;крама па продажы газы,вуліца Савецкая;вагон-крама(раз у месяц прыязджала на станцыю Красны Бераг).
- У сацыяльную структуру вёскі ўваходзілі
- сельскагаспадарчы тэхнікум у былым панскім маёнтку Гатоўскага-Паклеўскага-Казела;
трыінтэрнаты для навучэнцаў Краснабярэжскага сельскагаспадарчага тэхнікума;- двухпавярховы жылы дом (для патрэб работнікаў і гаспадаркі чыгуначнай станцыі), пабудовы 1872 года;
аднапавярховая драўляная сярэдняя школана вуліцы Школьнай, пасля 1971 — трохпавярховая цагляная школа на вуліцы Саўгасная;інтэрнатдля навучэнцаў Краснабярэжскай СШ на вуліцы Школьная, пасля 1972 —інтэрнатна вуліцы Саўгасная;- стадыён у сельскагаспадарчым тэхнікуме;
- стадыён у сярэдней школе;
- музычная школа ў будынку сярэдняй школы;
Краснабярэжскі дзіцячы дом,вёска Антушы;піянерскі лагерь «Красны Бераг» рэспубліканскага значэнняна тэрыторыі былога панскага маёнтка;аднапавярховая цагляная бальніцана вуліцы Малая Палявая, пасля 1982 — двухпавярховвя цагляная бальніца на вуліцы 1-я Садовая;Дом быта — атэлье, парыкмахерская, фотастудыя, майстэрня па рамонту абутку;бібліятэкаў былым панскім маёнтку;бібліятэка ў будынку сельсаветана вуліцы Савецкая 3, пасля 1969 — у будынкукінатэатра «Маяк»,СДК;- дзіцячыя яслі-сад
на вуліцы Школьная, на вуліцы Саўгасная, на тэрыторыі тэхнікума; - Сельскі Дом культуры на вуліцы Саўгасная;
- Храм Святога вялікамучаніка Георгія Перамоганосца
на вуліцы Кааператыўная,пасля 2006 — новы будынак на вуліцы імя Ісаева; - аддзяленне сувязі Красны Бераг-1 на вуліцы Кааператыўная;
- аддзяленне сувязі Красны Бераг-2 у каледжы;
аптэкана вуліцы Кааператыўная;лазніна беразе ракі Дабосна, побач з дарогай Красны Бераг-Сенажаткі, на вуліцы Саўгасная, у вайсковай часці;- кацельні на крухмала-патачным заводзе, у тэхнікуме, у школе, у вайсковай часці;
кінатэатр «Маяк»,вуліца Саўгасная;кінатэатрыў клубе крухмала-патачнага завода, у палацы сельскагаспадарчага тэхнікума, у вайсковай часці;вагон-клуб(раз у месяц прыязджаў на станцыю Красны Бераг).
У 1962 годзе да вёскі далучаны пасёлак вучгаса «Красны Бераг», у 1974 годзе — вёска Прыстань (да якой у 1966 годзе быў далучаны пасёлак крухмальна-патачнага завода), пасёлак чыгуначнай станцыі «Красны Бераг».
15 кастрычніка 2009 года вёска Красны Бераг зарэгістравана як аграгарадок.
29 верасня 2013 года першы электрацягнік у гісторыі Гомельскай вобласці прайшоў з Мінска праз станцыю Красны Бераг на Жлобін.[1]
Насельніцтва
- 2019 год — 825 гаспадарак, 2320 жыхароў.
Дынаміка
- 1845 год — В имѣніи Красный Берегъ по 8 переписи числится крестьян: Способных к работам — 310 душъ. Мужеска пола — 147. Женска пола — 163.
- 1897 год — 362 жыхары (па перапісу)
- 1916 год — у вёсцы 101 двор — 580 жыхароў (у сярэднім 5.74 жыхароў на адзін двор), у маёнтку 28 мужчын і 33 жанчыны — усяго 61 чалавек, на чыгуначнай станцыі 51 двор — 266 жыхароў (у сярэднім 5.22 жыхароў на адзін двор).
- 1925 год — у вёсцы 88 двароў, на чыгуначнай станцыі 13 двароў.
- 1959 год — у вёсцы 580 жыхароў, на чыгуначнай станцыі 145 жыхароў, у пасёлку вучэбнай гаспадаркі 529 жыхароў (па перапісу).
- 2016 год — 822 гаспадаркі, 2395 жыхароў (у сярэднім 2.91 жыхара на адну гаспадарку).
- 2019 год — 825 гаспадарак, 2320 жыхароў (у сярэднім 2.81 жыхара на адну гаспадарку).
Славутасці
- Сядзібна-паркавы комплекс — яркі ўзор помнікаў архітэктуры і садова-паркавага мастацтва канца XIX — пачатку XX стагоддзя эклектычнага напрамка. Несумненнай вартасцю помніка з’яўляецца цэласнасць і добрая захаванасць складнікаў элементаў. Сядзібны дом, які з’яўляецца галоўным архітэктурным элементам комплексу, быў пабудаваны ў 1890—1893 гадах па праекце прафесара архітэктуры Пецярбурскай акадэміі мастацтваў Шротэра. Ансамбль размешчаны на беразе ракі Добысна і ўключае сядзібны дом, флігель, шэраг гаспадарчых пабудоваў, акружаных паркам.
- «Англійскі парк» з пейзажна-рэгулярнай планіроўкай плошчай каля 10 га. Ён быў закладзены па праекце архітэктара Ф. Шаніёра. Батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння.
- Помнік дзецям — ахвярам Вялікай Айчыннай вайны. 28 чэрвеня 2007 года адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяла, помніка рэспубліканскага значэння, які спраектаваны творчай групай заслужанага архітэктара Рэспублікі Беларусь, Лаўрэата Ленінскай прэміі Леаніда Мендзелеявіча Левіна. Творчаму калектыву ў складзе Леаніда Левіна, Аляксандра Фінскага і Святланы Катковай за мемарыял «Дзецям — ахвярам Вялікай Айчыннай вайны» была прысуджана Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь. Адпаведны ўказ А. Лукашэнка падпісаў 30 жніўня 2011 года
Ганаровыя грамадзяне Краснага Берага
Васільчык Віктар Міхайлавіч (07.11.1895-12.12.1971), ветэран Вялікай Айчыннай вайны, падпольшчык. Рашэнне Краснабярэжскага Савета дэпутатаў № 6-1 ад 12 лістапада 2014 года.
Вядомыя асобы
- Аляксандр Уладзіміравіч Варабей (нар. 1955) — беларускі вучоны ў галіне хірургічнай гастраэнтэралогіі, калапракталогіі і эндаскапіі. Член-карэспандэнт (2014), доктар медыцынскіх навук (2000), прафесар (2003).;
- Петр Іванавіч Гаварушка (14.07.1923-09.11.1997), Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1978), сапраўдны член Пятроўскай Акадэміі навук і мастацтв (1997);
- Любоў Мартынаўна Галавач (Іванчук) (нар. 23.11.1921), урач, ганаровы грамадзянін г. Светлагорска (1992 год);
- Яўген Нічыпаравіч Гаўрыльчык (28.03.1928-2001), Заслужаны майстар прафтэхадукацыі БССР (1985);
- Аляксандар Пятровіч Гаўрыльчык (25.12.1935-2011), кандыдат тэхнічных навук (1968), доктар тэхнічных навук (1987), акадэмік Горнай акадэміі Рэспублікі Беларусь, Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі;
- Уладзімір Пятровіч Гаўрыльчык (нар. 25.11.1939), дзяржаўны саветнік юстыцыі III класса, Ганаровы работнік пракуратуры СССР, пракурор Гомельскай вобласці (1984—2000);
- Іван Аляксандравіч Грахоўскі (1885—1936), бацька беларускага паэта і празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа, Заслужанага работніка культуры Беларускай ССР Грахоўскага Сяргея Іванавіча;
- Мікалай Мартынавіч Іванчук (01.01.1923-30.06.2004), палкоўнік медыцынскай службы, урач-хірург Галоўнага ваеннага клінічнага шпіталя імя акадэміка М. М. Бурдэнка Міністэрства абароны Расіі;
- Анатолій Іванавіч Кавалёў (род.30.09.1938), намеснік міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь (1996—2004), Ганаровы член Калегіі Міністэрства эканомікі, віцэ-презідэнт, старшыня апякунскага Савета Беларускай федэрацыі валейбола (1999—2014 год);
- Юлія Афанасьеўна Казлоўская (1909—1963), маці беларускага і расійскага пісьменніка, празаіка, паэта, літаратурнага крытыка, пераводчыка Ласкова Івана Антонавіча;
- Леанід Іванавіч Магальчук (нар. 1948), палкоўнік Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі, Ганаровы чыгуначнік Расіі, дзяржаўны саветнік I класа;
- Надзея Адольфаўна Мігай (1896—1976), Заслужаны настаўнік БССР (1936);
- Таццяна Мікалаеўна Мігай (20.09.1929-31.01.2012), Выдатнік народнай асветы БССР;
- Людміла Мікалаеўна Мінакова (04.05.1962-17.08.2020), кандыдат філалагічных навук, дацэнт ГГУ імя Францыска Скарыны;
- Аляксандр Мікалаевіч Пабалавец (нар. 14.10.1956 г.), сацыяльны педагог, географ, краявед. Лаўрэат абластной літаратурнай прэміі 2020 г. імя А. П. Капусціна ў галіне прозы і публітыстыкі. Аўтар кніг «Красны Бераг. Некранутая рэчаіснасць» (2016 г.), «Красны Бераг. Людзі, іх лёсы і справы» (2017 г.), «Красны Бераг. Шануй бацькоў сваіх» (2019 г.);
- Павел Кандрацьевіч Памяцінскі (06.11.1903-17.07.1952), прадзед зоркі сусветнага жаночага тэніса Шарапавай Марыі;
- Леанід Дзмітрыевіч Раманенка (14.08.1928-15.04.1987), Заслужаны настаўнік БССР;
- Раман Раманавіч Рудкоўскі (нар. 27.01.1937), кандыдат геолага-мінералагічных навук (1991);
- Павел Мікітавіч Ткачоў (15.03.1927-28.01.2013), паэт, краявед;
- Пётр Васільевіч Хорт (нар. 11.10.1956), генеральны дырэктар рэспубліканскага навукова-вытворчага аб’яднання «Лён Беларусі», дырэктар ТТА «ХортТэхТрэйдзінг»;
- Дзмітрый Шапіра (нар. 29.07.1948), паэт, пісьменнік (Ізраіль);
- Юрый Львовіч Шкляр (нар. 25.11.1957), кандыдат філалагічных навук (1987), дацэнт кафедры лексікалогіі нямецкай мовы Мінскага дзяржаўнага лінгвіністычнага ўніверсітэту, сябра навукова-мэтадычнага аб’яднання навукоўцаў універсітэту па праблемах лексыкалогіі.
Зноскі
- ↑ Пошла электричка до Жлобина Архівавана 22 студзеня 2021.
Літаратура
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 — С. 163
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004. — 632 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0303-9.
- Красны Бераг. Некранутая рэчаіснасць. Кніга першая./Аляксандр Пабалавец; — Барк, 2016. — 204 с.: іл. Тыраж 99 экз.ISBN 978-985-7065-56-1
- Красны Бераг. Людзі, іх лёсы і справы. Кніга другая./Аляксандр Пабалавец; артыкулы Л.Рэйдэр, А. Хлапкова і М. Шуканава. — Барк, 2017. — 192 с.: іл. Тыраж 99 экз.ISBN 978-985-7065-72-1
- Красны Бераг. Шануй бацькоў сваіх. Кніга трэцяя./Аляксандр Пабалавец; — ПАМВЫДАТ, 2019. — 108 с.: іл.
- Нашчадкі Дэметры. Да 90-годдзя УА «Чырвонабярэжскі дзяржаўны аграрны каледж». ЗАТ «Конфидо», 2010. −93 с.: іл. Наклад 400 асобнікаў. Заказ № 1041.
- URBANSKI ANTONI. MEMENTO KRESOWE. WARSZAWA", 1929.
- Aftanazy Roman. Materialy do dziejow rezydencji. T. 1A, B. Warszawa, 1986