Пасёлак гарадскога тыпу
Красная Гара
руск.: Красная Гора
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Гарадское паселішча
Краснагорскае
Каардынаты
53°00′ пн. ш. 31°36′ у. д.
Першая згадка
Ранейшыя назвы
да 1922Папова Гара
ПГТ з
Плошча
8,4 км²
Насельніцтва
  • 6 454 чал. (1 студзеня 2018)[1]
Нацыянальны склад
рускія, беларусы і іншыя
Канфесійны склад
праваслаўныя і іншыя
Часавы пояс
Тэлефонны код
+7 48346
Паштовы індэкс
243160
Аўтамабільны код
32
Код АКАТП
152345511
Красная Гара на карце Расіі ±
Красная Гара (Краснагорскі раён) (Расія)
Красная Гара (Краснагорскі раён)
Красная Гара (Краснагорскі раён) (Бранская вобласць)
Красная Гара (Краснагорскі раён)

Кра́сная Гара́ (руск.: Красная Гора), да 1922 года Папо́ва Гара́ — пасёлак гарадскога тыпу ў Расіі, на рацэ Беседзі. Адміністрацыйны цэнтр Краснагорскага раёна Бранскай вобласці. Насельніцтва на 2016 год — 6306 чалавек. Знаходзіцца за 202 км на захад ад Бранска, за 15 км ад граніцы з Беларуссю, за 56 км на паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Клінцы.

Гісторыя

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай

Упершыню згадана пад 1387 годам вартавое паселішча ў Мсціслаўскім княстве Вялікага Княства Літоўскага. З 1483 года разам з Мсціслаўскім княствам у складзе Віленскага ваяводства[2]. У 1500 годзе старадубскі князь Сямён Мажайскі, які ў 1499 годзе разам са сваімі ўладаннямі перайшоў з вялікалітоўскага падданства ў маскоўскае, разам з маскоўскім войскам захапіў Папову Гару. 28 жніўня 1501 года ў Горадні вялікі князь Аляксандр перадаў сваёй жонцы Алене некалькі паселішч, у тым ліку і замак Папову Гару[3]. Па выніках вайны 1500—1503 гадоў горад застаўся ў складзе Маскоўскай дзяржавы. У канцы 1530-х гадоў з Паповагорскай воласці сфарміраваўся Паповагорскі ўезд (павет).

У 1607 годзе ў Папову Гару з Прапойска прыбыў Ілжэдзмітрый I. Горад вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага, што пацвердзіла Дэўлінскае перамір’е 1618 года. 13 красавіка 1619 года каралевіч Уладзіслаў выдаў універсал, згодна з якім «гарадзішча Папова Гара з воласцю» перайшлі пад яго кіраванне. У 1620 годзе ў месце з’явілася залога, тут збудавалі касцёл. У 1625 годзе ўтварыўся Старадубскі павет Смаленскага ваяводства, у склад якога ўвайшла Папова Гара.

У 1648 годзе казакі Хмельніцкага захапілі Папову Гару. У 1649 годзе Вялікае Княства Літоўскае вярнула кантроль над горадам, але ў 1651 годзе казакі зноў захапілі яго.

Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расійскай імперыі

Згодна з Андрусаўскім перамір’ем 1667 года Папова Гара апынулася ў складзе Маскоўскай дзяржавы. У XVII—XVIII стагоддзях яна ўваходзіла ў склад Старадубскага палка. У XIX ст. горад стаў цэнтрам воласці Суражскага павета Чарнігаўскай губерні.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай беларуская частка Чарнігаўскай губерні абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, дзе меў з’явіцца Суражскі павет («падраён») Гомельскага раёна[4], 16 студзеня была перададзена РСФСР. 31 кастрычніка 1922 года Папова Гара была перайменавана ў Красную Гару. У 1968 годзе паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу.

Насельніцтва

  • XX стагоддзе: 1970 год — 4430 чал.; 1979 год — 5727 чал.; 1989 год — 6909 чал.
  • XXI стагоддзе: 2002 год — 6599 чал.; 2009 год — 6241 чал.; 2010 год — 5906 чал.; 2012 год — 5754 чал.; 2013 год — 5610 чал.; 2014 год — 5816 чал.; 2015 год — 6131 чал.; 2016 год — 6306 чал.

Эканоміка

Працуе сыраробны завод.

Славутасці

Страчаная спадчына

  • Царква Святой Тройцы

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
  2. ЭнцВКЛ 2010.
  3. Рудскі Э. Польскія каралевы Архівавана 27 сакавіка 2022. // Спадчына № 5—1993 г., № 6—1993 г., 1—1994 г., № 2—1994 г., № 5—1994 г.
  4. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.