Язэп Драздовіч. Маляваны дыван «Красналюдка — казачнік-бай». 1948 г.

Красналюдкі — у беларускай і польскай міфалогіі народ маленькіх чалавечкаў.

Вядомыя як апекуны [жытлаў. Мяркуецца, што антрапалагічна яны паходзяць ад душ продкаў ці памерлых немаўлят[1]. Назва іх звычайна звязваецца з чырвоным колерам галаўных убораў[2]. Удзень хаваюцца пад парогам, за печчу, у мышыных норах, закутках у кузні ці стайні. Уначы, калі людзі кладуцца спаць, выходзяць і да першых петухоў ходзяць навокал, заканчваюць перарваныя працы па доме, сцерагуць дзяцей ад злых духаў[1]. Спарадычна сустракаецца матыў злых красналюдкаў, якія шкодзяць людзям[2].

Паданні аб красналюдках верагодна маюць нямецкае паходжанне[2], у польскай літаратуры ўпершыню згадваюцца на мяжы XVI—XVII стагоддзяў[1].

На Піншчыне «гаворать, гэто такіе маленькій народ» (вёска Кончыцы Пінскага раёна). У Астравецкім раёне красналюдкамі палохалі дрэнных дзяцей («Сядзіце ціха, бо вунь на плоце красналюдкі сідзяць і заберуць вас»). Апавяданні пра красналюдкаў сустракаюцца і ў Зэльвенскім раёне.

Мультфільм

На Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» у 2019 годзе быў зняты мультыплікацыйны фільм «Красналюдкі» з цыкла «У Палессі на балоце» (аўтар сцэнарыя, рэжысёр-пастаноўшчык і мастак-пастаноўшчык Раман Бурмакоў). Мультфільм прымаў удзел у некалькіх кінафестывалях і быў прызнаны лепшым анімацыйным фільмам на Міжнародным кінафестывалі ў Чыкага ў 2021 годзе.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 Barbara Ogrodowska. Zwyczaje, obrzędy i tradycje w Polsce. Warszawa, 2001. s. 92.
  2. 1 2 3 Barbara i Adam Podgórscy. Wielka księga demonów polskich. Leksykon i antologia demonologii ludowej. Katowice, 2005. s. 239—240.

Літаратура

  • Дзіцячы фальклор. / Склад. А. Барташэвіч. — Мн., 1972.
  • Жывое слова. — Мн., 1978.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.