Горад
± | ||||||||||||||||||||||||||||||||
Краснадар (руск.: Краснодар) — горад (з 1867 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Краснадарскага краю. Насельніцтва 830 тыс. чалавек (2015); калі лічыць тых, хто неафіцыйна пражывае на тэрыторыі Краснадара, насельніцтва ацэньваецца ў 1 250 тыс. чалавек. Заснаваны ў 1793 годзе.
Горад размешчаны на правым беразе Кубані, за 1539 км ад Масквы, на мяжы з Адыгеяй. Плошча горада — 840 кв.км.
Асноўныя прадпрыемствы: станкабудаўнічы завод, Краснадарсельмаш, Краснадарскі НПЗ, Краснадарская ЦЭЦ і інш.
Выдатныя асобы
- Дзмітрый Васільевіч Аверкіеў (1836—1905) — рускі драматург, белетрыст, тэатральны крытык.
- Радзіслаў Арлоўскі (нар. 1970) — беларускі футбаліст і трэнер.
- Сяргей Хрыстафоравіч Будыка (1909—1988) — вучоны ў галіне гідраўлікі і інжынернай гідралогіі.
- Павел Фёдаравіч Вансецкі (1915—1944) — Герой Савецкага Саюза (1945).
- Валянцін Іванавіч Варэннікаў (1923—2009) — савецкі военачальнік, расійскі палітычны дзеяч, Герой Савецкага Саюза.
- Юрый Іванавіч Панчук (нар. 1943) — беларускі архітэктар.
- Алена Іванаўна Скугарэўская (нар. 1938) — вучоны ў галіне псіхіятрыі і наркалогіі.
- Ігар Васілевіч Тапілін (нар. 1947) — беларускі мастак.
- Віктар Васільевіч Еўдакімаў (1911—1945) — Герой Савецкага Саюза.
Транспарт
Спорт
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Краснадар
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.