Горад
± | ||||||||||||||||||||||||
Краснаград[2][3] (укр.: Красноград) — горад у Харкаўскай вобласці Украіны, адміністрацыйны цэнтр Краснаградскага раёна і Краснаградскай гарадской грамады. Да 17 ліпеня 2020 года складаў Краснаградскі гарадскі савет, у які таксама ўваходзілі пасёлкі Дасліднае, Кумы і Стэпавае. Насельніцтва 21 352 чалавек (1 студзеня 2012).
Геаграфія
Краснаград стаіць на правым беразе ракі Бераставай, за 101 км на паўднёвы захад ад абласнога цэнтра — Харкава. На процілеглым беразе ракі размешчана сяло Наталіна; з паўночнага боку горад мяжуе з вёскай Пясчанкай.
Горад ляжыць на водападзельным плато, якое крута спускаецца да правабярэжжа даліны ракі Бераставай. Агульны нахіл паверхні назіраецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад у бок ракі.
Клімат — умерана кантынентальны. Сярэднямесячная тэмпература студзеня — −7,2 °C, ліпеня — +20,8 °C. Абсалютны максімум — +37 °C, мінімум — −35 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 536 мм.
Плошча горада — 1355 га, з іх 58 % забудавана. Насельніцтва на 1 студзеня 1992 года — 27,6 тыс. чалавек. У параўнанні з 1979 годам зменшылася на 17,9 %.
Гісторыя
Заснаваны і атрымаў статус горада ў 1731 годзе.
Насельніцтва
1959 | 1970 | 1979 | 1989 | 2001 | 2012 |
---|---|---|---|---|---|
15 419 | 18 386 | 23 374 | 26 878 | 22 670 | 21 352 |
Зноскі
- ↑ Розподіл наявного населення за типом місцевості — Дзяржаўная служба статыстыкі Украіны. Праверана 16 красавіка 2022.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16). — карта Харкаўскай вобласці
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Краснаград