Коўзанка, каток — расчышчанае месца для катання, пакрытае лёдам. Коўзанкі падзяляюцца на спартыўныя і масавыя па тыпе выкарыстання, на штучныя і натуральныя па тыпе лёду. Спартыўныя коўзанкі падзяляюцца на крытыя і адкрытыя. Для правядзення Зімовых Алімпійскіх гульняў звычайна будуецца некалькі коўзанак са штучным лёдам: для фігурнага катання і шорт-трэку, для хакею, асобная коўзанка для спаборніцтваў па канькабежным спорце.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Коўзанка
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.