Ко́шык[1] (Calathidium)[2] — простае батрычнае суквецце з пашыранай галоўнай воссю.
Мае выгляд канічнай або падобнай да сподка пляцоўкі, на якой шчыльна размешчаны дробныя кветкі. Унутраныя кветкі кошыка звычайна трубчастыя, акружаныя язычковымі. Таксама суквецце можа складацца толькі з трубчастых ці толькі язычковых кветак. Мае абгортку з вялікай колькасці крыючых лістоў знешніх кветак (у званочкавых) і таксама з відазмененых верхавінкавых лістоў (у астравых).
Дадзенае суквецце характэрна раслінам сямейства Астравыя (Asteraceae), некаторым відам парасонавых і званочкавых.
Будова суквецця спрыяе апыленню раслін. Паступовае раскрыццё кветак кошыка, розны тэрмін развіцця тычынак ці песцікаў у іх і іншыя прыстасаванні прадухіляюць самаапыленне.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- ↑ Биологический энциклопедический словарь. // Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Бабаев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — 2-е изд., исправл. — М.: Сов. Энциклопедия, 1986.
Літаратура
- Кошык // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — С. 440.
- Корзинка // Биологический энциклопедический словарь. // Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Бабаев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — 2-е изд., исправл. — М.: Сов. Энциклопедия, 1986. (руск.)
- Биология. Современная иллюстрированная энциклопедия. // Гл. ред. А. П. Горкин; М.: Росмэн, 2006. (руск.)
- Сельскохозяйственный энциклопедический словарь / Редкол.: В. К. Месяц (гл. ред.) и др.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 238. — 656 с. — 100 000 экз. (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.