Коханаўскі раён
Краіна
Уваходзіць у Беларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтр Коханава
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924
9 верасня 1946
Дата скасавання 8 ліпеня 1931
17 снежня 1956
Насельніцтва (1926) 40 401
Плошча 902 км²

Ко́ханаўскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924—1931 і 1946—1956 гадах. Цэнтр — мястэчка (з 1947 года — гарадскі пасёлак) Коханава.

Гісторыя

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Коханава. 20 жніўня 1924 года падзелены на 12 сельсаветаў: Аболецкі, Алёнавіцкі, Гальцаўскі (Велікагальцаўскі), Коханаўскі, Малотынскі (Малатнянскі), Палюдаўскі (Новапалюдаўскі), Пярэвалачненскі (Перавалачнянскі), Роска-Сялецкі (Сялецкі), Сіманаўскі (Замасцянскі), Смальянскі, Тумініцкі (Лісуноўскі), Шыбецкі. 24 верасня 1926 года Коханаўскі і Смальянскі сельсаветы скасаваны. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года скасаваны, Аболецкі, Алёнавіцкі, Палюдаўскі (Новапалюдаўскі), Пярэвалачненскі (Перавалачнянскі), Сіманаўскі (Замасцянскі) сельсаветы і мястэчка Коханава перададзены Талачынскаму раёну; Гальцаўскі (Вялікагальцаўскі), Малотынскі (Малатнянскі), Роска-Сялецкі (Сялецкі), Тумініцкі (Лісуноўскі), Шыбецкі сельсаветы і мястэчка Смальяны — Аршанскаму раёну.

Коханаўскі раён зноў утвораны 9 верасня 1946 года ў складзе Віцебскай вобласці з цэнтрам у гарадскім пасёлку Коханава. Раён уключаў гарадскі пасёлак Коханава і 11 сельсаветаў: Гальцаўскі, Роскасялецкі, Смалянскі, Тумініцкі, Шыбецкі сельсаветы Аршанскага раёна, Аболецкі, Алёнавіцкі, Коханаўскі, Палюдаўскі, Пярэвалачненскі, Сіманаўскі сельсаветы Талачынскага раёна. Станам на 1 студзеня 1947 года раён меў плошчу 0,8 тысяч км². 16 ліпеня 1954 года скасаваны Гальцаўскі, Роскасялецкі, Шыбецкі сельсаветы, утвораны Сальніцкі сельсавет, Палюдаўскі сельсавет перайменаваны ў Жукнеўскі. 17 снежня 1956 года раён скасаваны, Сальніцкі, Смалянскі, Тумініцкі сельсаветы перададзены ў склад Аршанскага раёна, Аболецкі, Алёнавіцкі, Жукнеўскі, Коханаўскі, Пярэвалачненскі, Сіманаўскі сельсаветы і гарадскі пасёлак Коханава — у склад Талачынскага раёна.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Коханаўскі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн. : БелЭн, 1997. — С. 245. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.