Кофс-Харбар
![]()
Кофс-Харбар на карце Аўстраліі ![]() ![]() | ||||||||||||
Кофс-Харбар (англ.: Coffs Harbour) — горад у Новым Паўднёвым Уэльсе, Аўстралія. Размешчаны за 540 км на поўнач ад Сіднея, і за 390 км ад Брысбена. Насельніцтва — 26 353 чалавекі (перапіс 2011 года).
Па дадзеных CSIRO, у Кофс-Харбары вельмі зручны для жыцця клімат. Эканоміка горада заснавана на сельскай гаспадарцы (вырошчванне бананаў і чарніц), турызме і рыбалоўстве.
У горадзе ёсць кампус з Універсітэтам Паўднёвага Крыжа, чатыры буйныя гандлёвыя цэнтры, шпіталь, бібліятэка, мноства нацыянальных паркаў. У горадзе ёсць аэрапорт.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Марджоры Джэксан-Нельсан (нар. 1931) — аўстралійская лёгкаатлетка і палітык.
Зноскі
- ↑ Coffs Harbour // QuickStats — Australian Bureau of Statistics. Праверана 28 чэрвеня 2022.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.