Герб «Котвіч»

Котвіч (польск.: Kotwicz) — прыватнаўласніцкі герб, вядомы з сярэдзіны XIV ст., пазней вельмі пашыраны Вялікім Княстве Літоўскім. Гербам карысталіся больш за 70 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т.л. Згурскія, Калячыцкія, Крыцкія, Лянкевічы, Радаміцкія, Смолікі, Струпінскія, Талкачы і інш.

Апісанне

Мае ў сярэбраным полі чырвоны пояс. Клейнод — над прылбіцай з шляхецкай каронай рука ў латах з мячом. Існуюць варыянты герба: сярэбраны пояс у чырвоным полі, чорны пояс у сярэбраным полі, у клейнодзе — тры страусавыя пёры і інш. У Польшчы вядомы з сярэдзіны 14 ст., пазней вельмі пашыраны ў ВКЛ.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.