Косью
руск. Косью
Характарыстыка
Даўжыня 259 км
Басейн 14 800 км²
Расход вады 120[1] м³/с (за 45 км ад вусця)
Вадацёк
Выток  
  Месцазнаходжанне Прыпалярны Урал
  Каардынаты 64°59′48″ пн. ш. 60°00′45″ у. д.
Вусце Уса
  Месцазнаходжанне за 206 км ад вусця[2]
  Каардынаты 66°17′57″ пн. ш. 59°52′37″ у. д.
Размяшчэнне
Водная сістэма Уса  Пячора  Баранцава мора

Краіна
Рэгіён Рэспубліка Комі
Код у ДВР 03050200112103000068637
physical
Косью
Косью
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Ко́сью (руск.: Ко́сью[3]) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Рэспубліцы Комі, левы прыток ракі Уса (басейн Пячоры).

Даўжыня ракі 259 км. Плошча вадазбору 14 800 км². Сярэдні расход вады за 45 км ад вусця складае 120[1] м³/с. Аб’ём сцёку — 3,787[1] км³/год. Выток ракі знаходзіцца на схілах Прыпалярнага Урала. Упадае ў Пячору за 206[2] км ад яе вусця. У верхнім цячэнні рака мае горны характар, са скалістымі берагамі, парогамі, перакатамі і шырынёй рэчышча ад 10 да 100[1] м. На раўнінным участку рэчышча пашыраецца да 100—150 м, берагі паніжаюцца[1]. У ніжнім цячэнні шырыня Косью дасягае 250—500[1] м. Жыўленне ракі снегавое і дажджавое. Замярзае ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў маі.

Сярод прытокаў Косью: Манарага, Капкан-Вож, Нідысей, Індысей, Зыбкылан’ёль, Вангыр, Герткартаёль, Магарын’ёль, Лынчар’ёль, Юс’ёль, Лызаю, Лыаю, Кымбаж’ю, Кажым, Чорная, Вялікая Сар’юга, Малая Сар’юга, Вялікая Інта, Неча, Малая Інта і інш.[2] У басейне ракі больш за 2000 невялікіх азёр[4]. Рака суднаходная ў ніжнім цячэнні.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Рулёва С. Н. Косью // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
  2. 1 2 3 Река КОСЬЮ // Государственный водный реестр РФ (руск.)
  3. Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 639. — 863 с. 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)
  4. Косью // Словарь «География России» / Главный редактор А. П. Горкин. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1998. (руск.)

Літаратура

  • Ко́сью // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 639. — 863 с. 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.