«Часопіс „Космопорт“»
Тып часопіс
Заснавальнік Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Выдавец выдавецтва «Минар»
Краіна  Беларусь
Рэдактар Міхаіл Дзяравянка
Тэматыка папулярная фантастыка
Мова руская мова
Перыядычнасць штомесячна
Галоўны офіс Мінск, Беларусь
ISSN 2308-894Х

Космопо́рт (бел.: Касмапо́рт) — беларускі штомесячны літаратурна-мастацкі часопіс папулярнай фантастыкі[1]. Быў арыентаваны на друкаванне навуковай фантастыкі айчынных і замежных аўтараў, а таксама тэматычнай публіцыстыкі.

Гісторыя выдання

Быў зарэгістраваны ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь і ў дзяржаўным рэестры сродкаў інфармацыі ў чэрвені 2013 года. Тэрыторыя распаўсюджвання — Рэспубліка Беларусь, Дзяржава Ізраіль, краіны СНД, краіны Еўрапейскага Саюза, Злучаныя Штаты Амерыкі. Часопіс публікаваў фантастычныя творы, якія раней не друкаваліся на рускай мове, у тым ліку ў інтэрнэце. Пілотны нумар з'явіўся ў канцы лета 2013 года. Пачынаючы з 2014 года, часопіс стаў ганарарным для аўтараў. Са студзеня 2014 года выдаваўся штомесячна[2]. У жніўні 2014 года «Космопорт» атрымаў прэмію Еўрапейскага таварыства навуковай фантастыкі і быў унесены ў Залу славы еўрапейскай фантастыкі ў катэгорыі «найлепшы часопіс»[3].

У Беларусі «Космопорт» распаўсюджваўся праз «Белсаюздрук» і пошту, аднак тыраж яго падаў, і ў 2015 годзе часопіс перастаў выходзіць[4]. Усяго свет пабачылі 14 нумароў выдання.

Супрацоўнікі і аўтары выдання

Галоўны рэдактар ​​Міхаіл Дзеравянка, намеснік галоўнага рэдактара Сяргей Булыга, шэф-рэдактар ​​Віталь Пішчанка, мастакі Ірына Лазерка, Наталія Кляўцэвіч (Н. Кляўцэвіч адказвала таксама за дызайн і вёрстку).

Зноскі

  1. Журнал «Космопорт». Лаборатория Фантастики (30 чэрвеня 2013). Праверана 24 сакавіка 2017. (руск.)
  2. «Космопорт»(недаступная спасылка). ЛитКритика.by. Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2017. Праверана 24 сакавіка 2017. (руск.)
  3. https://euroradio.fm/belarusy-atrymali-mizhnarodnyya-uznagarody-za-navukovuyu-fantastyku
  4. https://belisrael.info/?p=13583

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.