Коса
(amaXhosa)
Агульная колькасць 7567000 (2016 г.)
Рэгіёны пражывання  Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка — 7503000

 Зімбабвэ — 30000
 Лесота — 23000

Мова ізікоса
Рэлігія анімізм, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы тэмбу, зулусы, свазі, ндэбеле, нгоні

Коса (саманазва: amaXhosa) — народ нгуні ў Паўднёвай Афрыцы. Большасць коса жывуць у ПАР і суседніх краінах. Агульная колькасць (2016 г.) - 7 567 000 чал.[1]

Гісторыя

Продкамі сучасных коса з'яўляліся групы паўднёвых нгуні, якія ў сярэдзіне XVII ст. насялялі раёны сучаснай Усходне-Капская правінцыі ПАР. Яны падзяляліся на шэраг буйных родава-тэрытарыяльных супольнасцей, што падначальваліся спадчынным правадырам. Згодна паданням, некаторыя роды коса паходзяць ад шлюбаў нгуні з ангічанамі і індыйцамі.

У 1779 - 1889 гг. коса перажылі 9 крывапралітных войн з галандскімі перасяленцамі, а потым брытанскімі каланізатарамі, у выніку якіх страцілі прыбярэжныя тэрыторыі. Справа ўскладнялася міграцыямі афрыканскіх народаў, што пачаліся ў выніку заваяванняў Чакі і стварылі ваенны ціск з поўначы. Саслабленню коса садзейнічаў хіліялістычны рух 1856 - 1858 гг., пад час якога яны прынеслі ў ахвяру продкам значную частку сваіх статкаў. Да канца XIX ст. брытанцы канчаткова падпарадкавалі коса каланіяльнай адміністрацыі.

У другой палове XX ст. сярод коса склаўся пласт адукаваных інтэлектуалаў, якія садзейнічалі яднанню народа. Асабліва важным супольным рухам стала барацьба супраць апартэіда. У ёй асаблівую ролю адыграў Нельсан Мандэла, першы чарнаскуры прэзідэнт ПАР. У ПАР існавалі бантустаны Транскей (1976 - 1994 гг.) і Сіскей (1981 - 1994 гг.), у якіх коса складалі аснову насельніцтва.

Вядомыя асобы

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.