Коры Гаўф | |
---|---|
англ.: Coco Gauff | |
Нарадзілася |
13 сакавіка 2004[1] (20 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рэзідэнцыя | Дэлрэй-Біч, ЗША |
Рост | 175 см |
Прафесійная кар’ера | 2018 |
Вядучая рука | правая |
Удар злева | двухручны |
Трэнер(ы) | Брэд Гілберт |
Прызавыя грошы | 13 466 222 $[3] |
Адзіночны разрад | |
Вынікі (в/п) | 193–87[3] |
Тытулы | 7 WTA |
Найвышэйшы рэйтынг | 3 (11 верасня 2023) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | 1/2 фіналу (2024) |
Францыя | фінал (2022) |
Уімблдан | 4-ы раўнд (2019, 2021) |
ЗША | перамога (2023) |
Парны разрад | |
Вынікі (в/п) | 124–59[3] |
Тытулы | 8 WTA, 1 ITF |
Найвышэйшы рэйтынг | 1 (15 жніўня 2022) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | 1/2 фіналу (2023) |
Францыя | фінал (2022) |
Уімблдан | 3-і раўнд (2021, 2023) |
ЗША | фінал (2021) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Апошняе абнаўленне: 7 жніўня 2023 года |
Коры Дыён (Кока) Гаўф (англ.: Cori (Coco) Gauff;[4] нар. 13 сакавіка 2004, Дэлрэй-Біч, ЗША) — амерыканская тэнісістка[5][6], трэцяя ракетка свету ў адзіночным разрадзе і самая юная ў гісторыі першая ракетка свету ў парным разрадзе. Пераможца аднаго турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат ЗША-2023), фіналістка аднаго турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі-2022); фіналістка двух турніраў Вялікага шлема ў парным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат ЗША-2021, Адкрыты чэмпіянат Францыі-2022); пераможца 13 турніраў WTA (з іх шэсць у адзіночным разрадзе); самая юная ў гісторыі тэнісістка, якая змагла пераадолець кваліфікацыю на жаночым турніры Вялікага шлема і самы юны гулец (як сярод жанчын, так і мужчын), які здолеў пераадолець кваліфікацыю на Уімблдане.
У юніёрах: пераможца аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі-2018); пераможца аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў парным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат ЗША-2018); фіналістка аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат ЗША-2017).
Агульная інфармацыя
Коры Гаўф пачала гуляць у тэніс ва ўзросце сямі гадоў[7]. Яна нарадзілася і вырасла ў Атланце, але перабралася з сям’ёй у Дэлрэй-Біч, штат Фларыда, каб мець больш магчымасцей для развіцця свайго тэніснага таленту[8]. У Коры спартыўная сям’я. Яе бацька гуляў у баскетбол ва Універсітэце штата Джорджыя, пазней стаў трэніраваць дачку[9], а яе маці займалася лёгкай атлетыкай у фларыдскім універсітэце. У сям’і Гаўф таксама ёсць два малодшых сыны. Коры навучаецца дома ў сваёй маці, былой настаўніцы.
Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў
Год | Адзіночны рэйтынг |
Парны рэйтынг |
---|---|---|
2023 | 3 | 3 |
2022 | 7 | 4 |
2021 | 22 | 21 |
2020 | 48 | 45 |
2019 | 68 | 78 |
2018 | 875 | |
Выступленні на турнірах
Заўвагі
Крыніцы
- ↑ https://www.billiejeankingcup.com/en/player/800504325
- ↑ https://www.usopen.org/amp/en_US/news/articles/2022-07-25/coco_gauff_sofia_kenin_taylor_townsend_star_in_us_open_series_exhibition_in_atlanta.html
- 1 2 3 WTA website
- ↑ Wimbledon 2019: Cori 'Coco' Gauff described as a 'champion in the making' . bbc.co.uk (1 ліпеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2019. Праверана 3 ліпеня 2019.
- ↑ Кто такая 15-летняя Кори Гауфф, которая обыграла Винус Уильямс на Уимблдоне-2019 . Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2019. Праверана 3 ліпеня 2019.
- ↑ Правильная подача: как заработать $1 млн в 15 лет . Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2019. Праверана 3 ліпеня 2019.
- ↑ American teen Gauff impresses in junior Slam debut . US Open. Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2019. Праверана September 11, 2017.
- ↑ Cori Gauff, 13, Has Great Potential And A Greater Goal: Be The Goat . Tennis.com. Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2018. Праверана September 24, 2017.
- ↑ Persak, Mike. Delray's Coco Gauff, 14, stays grounded with family after winning French Open Women’s title . Sun-Sentinel.com. Архівавана з першакрыніцы 13 кастрычніка 2018. Праверана 3 ліпеня 2019.
Спасылкі
- Профіль на сайце WTA Tour (англ.)
- Профіль на сайце ITF (англ.)
- Профіль на сайце Кубка Федэрацыі (англ.)