Корткераскі раён
комі: Кöрткерöс район
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 14 ліпеня 1939
Насельніцтва
  • 18 379 чал. (1 студзеня 2018)[2]
Плошча
  • 19 748,35 км²
Корткераскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Корткераскі раён (руск.: Корткеросский район, комі: Кöрткерöс район) — муніцыпальнае ўтварэнне ў Рэспубліцы Комі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Корткерас.

Геаграфія

Плошча раёна — 19,7 тыс. км² (каля 5 % тэрыторыі Рэспублікі Комі). На поўдні Корткераскі раён мяжуе з Пермскім краем, на поўначы — з Княжпагосцкім раёнам, заходняя мяжа — прыгарады г. Сыктыўкара, усходняя — Усць-Куломскі раён.

Асноўная рака — Вычагда. Рэкі належаць да басейна р. Вычагды: Вішэра, Локчым, Ніўшэра і інш.

Рэльеф уяўляе сабой слабаўзгорыстую нізіну, рассечаную густой рачной сеткай. Карысныя выкапні: гаручыя сланцы, пясчана-жвіровыя сумесі, гліна, руда жалеза. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня –17 °C, ліпеня +16 °C, сярэднегадовая колькасць ападкаў 550 мм.

Гісторыя

Раён утвораны 14 ліпеня 1939 года.

Дэмаграфія

Насельніцтва раёна складае на 1 студзеня 2005 годзе — 23,2 тыс. чал. Пераважаюць комі — больш за 75 працэнтаў. Пражываюць рускія, украінцы, беларусы, немцы і інш.

Зноскі

  1. АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
  2. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.

Спасылкі

Шаблон:Рэспубліка Комі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.