Корнская мова
Саманазва Kernowek
Краіны Вялікабрытанія
Рэгіёны Корнуал
Арганізацыя, якая рэгулюе Cornish Language Partnership
Агульная колькасць носьбітаў 3500
Статус 5 critically endangered[d][1]
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям’я

Кельцкая галіна
Брыцкая група
Пісьменнасць лацініца
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 кор 332
ISO 639-1 kw
ISO 639-2 cor
ISO 639-3 cor
WALS crn
Atlas of the World’s Languages in Danger 339
Ethnologue cor
Linguasphere 50-ABB-a
ELCat 4050
IETF kw
Glottolog corn1251
Вікіпедыя на гэтай мове

Ко́рнская мо́ва (корнск.: Kernowek) адносіцца да брыцкай падгаліны кельцкай галіны індаеўрапейскай моўнай сям’і разам з валійскай, брэтонскай і вымерлай кумбрыйскай мовай.

Гісторыя

Гісторыя корнскай мовы пачынаецца ў 577 годзе, калі ў выніку бітвы пры Дэорхэме паўднёва-заходнія брыты (будучыя корнцы) аказаліся адрэзанымі ад заходніх брытаў (будучых валійцаў). Пасля заваявання Корнуала саксамі ў першай палове X стагоддзя корнцы працягвалі захоўваць сваю мову, і нават у XVI стагоддзі шмат хто з іх не ведаў англійскай.

Адносна таго, ці была корнская мова мёртвай, існуе два меркаванні. Некаторыя даследчыкі сцьвярджаюць, што корнская мова цалкам выйшла з ужытку ў XVIII стагоддзі і адраджалася наноў ужо з мёртвага стану. Іншыя лічаць, што асобныя людзі, якія ведалі корнскую ад продкаў, дажылі аж да моўнага адраджэння XX стагоддзя, і мова, такім чынам, ніколі не памірала, хоць і перажыла перыяд крайняга заняпаду.

У пачатку XX стагоддзя ў корнцах прачнулася цікавасць да ўласнай мовы і культуры, пачалося моўнае адраджэнне. У 2010 г. ЮНЕСКА перакваліфікавала корнскую мову з мёртвай у статус пад крытычнай пагрозай знікнення[2]. У той ці іншай ступені корнскай валодаюць каля 3500 чалавек.

Алфавіт і правапіс

Корнская мова выкарыстоўвае наступны варыянт лацінскага алфавіта: Aa Bb Cc Dd Ee Ff Gg Hh Ii Jj Kk Ll Mm Nn Oo Pp Rr Ss Tt Uu Vv Ww Yy.

Арфаграфія фаналагічная.

Заўвагі

  1. UNESCO Atlas of the World's Languages in Danger Праверана 24 чэрвеня 2018.
  2. BBC News. Cornish language no longer extinct, says UN

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.