Корвін (польск.: Korwin) — прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся каля 80 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т.л. Бянкоўскія, Дмахоўскія, Каханоўскія, Крукоўскія, Урублеўскія. Герб «Корвін» адгалінаваўся ў пачатку XVI ст. ад герба «Слепаўрон».
Апісанне
У чырвоным полі крумкач, які сядзіць на бервяне з адсечанымі 4 сукамі і трымае ў дзюбе пярсцёнак; клейнод — над прылбіцай з каронай 3 страусавыя пёры.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Корвін (герб)
- Корвін (герб) на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.