Копыш (балота)

Ко́пышбалота вярховага (67 %), пераходнага (25 %), нізіннага (8 %) тыпаў на паўднёвым усходзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі, у вадазборы ракі Талька. Плошча 1,2 тыс. га. Глыбіня торфу да 5,3 м, сярэдняя 2,3 м. На 1978 год запасы торфу складалі 2,8 млн т. Раней вялася здабыча торфу. Амаль усё балота занята хвойным лесам. Асушана дрэнажом каля 100 га, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць.

На балоце біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.