Конікі | |||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||
Anthus (Bechstein, 1805) | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
Конікі, таксама Шчаўрыцы[1] (Anthus) — род птушак сямейства сітаўкавых, які аб'ядноўвае каля 40 відаў дробных птушак, распаўсюджаных як ва ўсходнім, так і заходнім паўшар'і. Цела конікаў часта пакрыта стракацінамі, аднак іх частата можа вагацца. Многія віды надзвычай падобныя адзін да аднаго, і часам адрозніць іх можна хутчэй па характары унікальнага для кожнага коніка спеваў, чым па знешніх марфалагічных прыкметах. Таксама пры ідэнтыфікацыі вялікае значэнне мае малюнак апярэння, які пры ўважлівым назіранні крыху адрозніваецца ў розных птушак. Палавы дымарфізм у большасці відаў не выяўлены, г.зн. самкі па вонкавым выглядзе не адрозніваюцца ад самцоў. Таксама маецца мала адрозненняў паміж маладымі і сталымі асобінамі.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Конікі, Шчаўрыцы ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.407