Конскі рынак — колішняя плошча ў Мінску.
Займала трохвугольную прастору на перакрыжаванні вул. Галантарэйнай (цяпер вул. Краснай) з вул. Захар'еўскай[1] (цяпер пр-т Незалежнасці). На плошчы гандлявалі коньмі, а таксама скатом і дровамі[1]. Раз на год, на дзясятую пятніцу па Вялікадні, на плошчы праводзілі кірмаш — г.зв. «Дзесятухі»[2].
У 1898 годзе з'явіўся праект будаўніцтва на месцы Конскага рынку трамвайнага дэпо, але будаўніцтва пачалося толькі ў 1912 годзе і было перапынена 1-й сусветнай вайной. Урэшце трамвайна-аўтобуснае дэпо пабудавалі ў 1920-я гады.[2]
Зноскі
- 1 2 Шибеко З. Улица, как тебя называть? Архівавана 5 сакавіка 2016. // Минский Курьер. — 8 авг. 2009 — С. 10.
- 1 2 Трамвайный парк Архівавана 4 сакавіка 2016. // Вечерний Минск. — 26 авг. 2005.
Спасылкі
- Лошадь как лошадь и как часть жизни старого Минска Архівавана 5 сакавіка 2016.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.