Конс (лац.: consus) — у рымскай міфалогіі — бог-наглядчык запасаў зерня, падземных сховішчаў сіласу, таксама аказваўшы за пасеў зерневых культур.
З цягам часу Консу сталі надаваць іншыя абавязкі. З часа Аўгуста Конс робіцца богам добрага савета (Consus consilio, кансультацыя[1]). Згодна з лягендай, Конс быў богам, які дапамог Ромулу парадай у Сабінскай вайне.
Кон таксама стаў богам таемных саветаў, хаця, магчыма, гэта звязана з недакладнай інтэрпрэтацыяй імя (Consus — кансіліум, савет, сінагога; месца, дзе збіраюцца саветы). Аб сувязі Конса з патаемнымі саветамі сведчыць Сервій Тулій (En. 8:6356): Consus autem deus est consiliorum («Конс, аднак, у Савеце Багоў»).
Такім чынам, складваецца ўражанне, што конс уваходзіў у Савет багоў (Dii Consentes), у які таксама ўваходзілі шэсць багоў і шэсць багінь. Савет склікаўся паводле загада і ў дапамогу Юпітэру для прыняцця асабліва важных пашэнняў, у прыватнасці, як паступіць з Трояй ці Атлантыдай. Гэта традыцыя бярэ пачатак у сказаннях этрускаў, а таксама згадваецца ў іншых народаў, у прыватнасці Гамерам.
Культ
Шанаваўся разам з багіняй Опа 25 (ці 23 жніўня) — Апікансуаліяй (лац.: Opiconsualia), у той жа час, святкаванні ў яго гонар асабіста — Кансуаліі — адзначаліся 21 жніўня і 15 снежня. Падчас урачыстасцяў адбываліся скачкі на канях, сельскагаспадарчых жывёлах ці аслянятах. Асёл ці конь лічыліся свяшчэннымі жывёламі Конса.[2] Яго алтар знаходзіўся ніжэй узроўня зямлі, верагодна, ў сутарэнні Вялікага цырка ці, згодна з іншымі крыніцамі, звычайна быў засыпаны зямлёй, якую на час Кансуалій прыбіралі[2]
Зноскі
- ↑ Секст Пампей Фест, Значэнні імёнаў, кніга ІІІ, ці Аўрэлій Аўгусцін Аб горадзе Божым.
- 1 2 Aldington, Richard; Amesm Delano (1968). New Larousse Encyclopedia of Mythology. Ygoslavia: The Hamlyn Publishing Group Limited, 209.
Спасылкі
- Консус // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Консус // Малый энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 4 томах. — СПб., 1907—1909.