Конрад Лорэнц | |
---|---|
ням.: Konrad Lorenz | |
![]() | |
Дата нараджэння | 7 лістапада 1903[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 лютага 1989[1][2][…] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Adolf Lorenz[d] |
Жонка | Margarethe Gebhardt[d] |
Род дзейнасці | этолаг, заолаг, біёлаг, выкладчык універсітэта, пісьменнік, урач, філосаф, псіхолаг, натураліст |
Навуковая сфера | эталогія і філасофія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцыны (1928) і доктар філасофіі (1933) |
Альма-матар |
|
Партыя | |
Член у | |
Прэміі |
прэмія Чына дэль Дука[d] (1969) |
Узнагароды |
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() прэмія Калінгі[d] (1969) ганаровы грамадзянін Вены[d] (1983) замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (23 красавіка 1964) |
![]() |
Конрад Захарыяс Лорэнц (ням.: Konrad Zacharias Lorenz; 7 лістапада 1903, Вена — 27 лютага 1989, Вена) — аўстрыйскі вучоны, адзін з заснавальнікаў эталогіі — навукі аб паводзінах жывёл, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1973, сумесна з Карлам фон Фрышам і Нікаласам Тынбергенам).
Скончыў медыцынскі факультэт Венскага ўніверсітэта, але медыцынскай практыкай не займаўся, прысвяціў сябе даследаванню паводзін жывёл. У 1920-я гады прайшоў стажыроўку ў Англіі пад кіраўніцтвам вядомага біёлага і філосафа Джуліяна Хакслі. Затым пачаў самастойныя даследаванні ў Аўстрыі.
Быў членам НСДАП. У 1940 годзе стаў прафесарам Кёнігсбергскага ўніверсітэта. У гады Другой сусветнай вайны прызваны ў вермахт і камандзіраваны на Усходні фронт. У 1944 годзе пры адступленні германскай арміі трапіў у савецкі палон і чатыры гады правёў у лагеры для ваеннапалонных у Арменіі. У палоне пачаў працу над кнігай «Адваротны бок люстэрка» і адрокся ад сваіх нацысцкіх перакананняў. У 1948 годзе вярнуўся ў Германію і прывёз дадому свой рукапіс. У 1950 годзе ў Баварыі заснаваў Інстытут фізіялогіі. У 1963 годзе апублікаваў кнігу, прысвечаную агрэсіі.
Зноскі
- 1 2 3 4 http://www.nobelprize.org/nobel_prizes/medicine/laureates/1973/lorenz-facts.html Праверана 21 кастрычніка 2013.
- 1 2 Konrad Lorenz // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Лоренц Конрад // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ NNDB — 2002.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Конрад Лорэнц