Конкурс песні Еўрабачанне 1999 | |
---|---|
Дата | |
Фінал | 29 мая 1999 |
Правядзенне | |
Месца правядзення | Палац сходаў Біньяней Хаўма, Іерусалім, Ізраіль |
Вядучы(я) | Ігаль Равід, Дафна Дэкель і Сігаль Шахмон |
Тэлеканал гаспадароў | IBA |
Удзельнікі | |
Колькасць краін | 23 |
Вяртанне | Аўстрыя Боснія і Герцагавіна Данія Ісландыя Літва |
Адмовіліся ад удзелу | Венгрыя Грэцыя Рэспубліка Македонія Румынія Славакія Фінляндыя Швейцарыя |
Карта | |
Галасаванне | |
Сістэма галасавання | Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў ацэнкамі 1-8, 10, 12 |
Пераможная песня | «Take Me to Your Heaven» (Швецыя) |
Конкурс песні Еўрабачанне | |
◄1998 2000► |
Конкурс песні Еўрабачанне 1999 — 44-ы конкурс песні Еўрабачанне. Прайшоў 29 мая 1999 года ў горадзе Іерусалім (Ізраіль) на сцэне Палаца сходаў «Біньяней Хаўма». Другое Еўрабачанне, якое тэрытарыяльна праводзілася не на тэрыторыі Еўропы. Першае было ў 1979 годзе.
Адбыліся змены, якія тычацца мовы выканання, у адпаведнасці з якімі цяпер кожны ўдзельнік быў вольны сам абіраць мову песні. Акрамя таго, арганізатар больш не быў абавязаны выкарыстоўваць жывое аркестравае суправаджэнне.
Колькасць удзельнікаў была скарочана да 23. Недастатковы сярэдні бал прымусіў Фінляндыю, Грэцыю, Македонію, Венгрыю, Румынію, Славакію і Швейцарыю ўзяць гадавы перапынак, і іх замянілі леташнія пасіўныя ўдзельнікі Боснія і Герцагавіна, Данія, Ісландыя, Латвія і Літва. Аднак 23 кастрычніка 1998 года Латвія з-за фінансавых праблем вырашыла не браць удзелу ў конкурсе. Яе замяніла Партугалія.