Конкурс песні Еўрабачанне 1998 | |
---|---|
Дата | |
Фінал | 9 мая 1998 |
Правядзенне | |
Месца правядзення | Нацыянальны стадыён, Бірмінгем, Вялікабрытанія |
Вядучы(я) | Ульрыка Ёнсан і Тэры Воган |
Тэлеканал гаспадароў | BBC |
Удзельнікі | |
Колькасць краін | 25 |
Дэбют | Рэспубліка Македонія |
Вяртанне | Бельгія Ізраіль Румынія Славакія Фінляндыя |
Адмовіліся ад удзелу | Аўстрыя Боснія і Герцагавіна Данія Ісландыя Італія Расія |
Карта | |
Галасаванне | |
Сістэма галасавання | Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў ацэнкамі 1-8, 10, 12 |
Пераможная песня | «Diva» (Ізраіль) |
Конкурс песні Еўрабачанне | |
◄1997 1999► |
Конкурс песні Еўрабачанне 1998 — 43-і конкурс песні Еўрабачанне. Прайшоў 9 мая 1998 года ў горадзе Бірмінгем (Вялікабрытанія) на сцэне Нацыянальнага крытага стадыёна. У гэтым годзе была прадстаўлена сістэма тэлегаласавання, уведзеная для таго, каб уключыць аўдыторыю ў шоў.
Кожная з краін адкрывала 24 тэлефонныя лініі з лічбамі на канцы ад 01 да 25. Кожная з гэтых лічбаў сімвалізавала пэўную песню. Аўдыторыі давалася тры хвіліны на галасаванне. Для таго, каб мінімізаваць выпадкі галасавання за песню сваёй краіны з іншых дзяржаў, тэлефонныя нумары павінны былі быць выбраны такім чынам, каб, званок з-за мяжы быў немагчымы. Таксама кожнаму абаненту давалася магчымасць даць толькі тры галасы з аднаго нумара.
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.