Конкурс песні Еўрабачанне 1994
Дата
Фінал 30 красавіка 1994
Правядзенне
Месца правядзення Сцяг Ірландыі Пойнт-дэпо, Дублін, Ірландыя
Вядучы(я) Сінція Ні Мурчу і Джэры Раян
Тэлеканал гаспадароў Сцяг Ірландыі RTE
Удзельнікі
Колькасць краін 25
Дэбют Сцяг Венгрыі Венгрыя
Сцяг Літвы Літва
Сцяг Польшчы Польшча
Сцяг Расіі Расія
Сцяг Румыніі Румынія
Сцяг Славакіі Славакія
Сцяг Эстоніі Эстонія
Адмовіліся ад удзелу Сцяг Бельгіі Бельгія
Сцяг Даніі Данія
Сцяг Ізраіля Ізраіль
Сцяг Італіі Італія
Сцяг Люксембурга Люксембург
Сцяг Славеніі Славенія
Сцяг Турцыі Турцыя
Карта
Галасаванне
Сістэма галасавання Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў ацэнкамі 1-8, 10, 12
Пераможная песня Сцяг Ірландыі «Rock 'n' roll kids» (Ірландыя)
Конкурс песні Еўрабачанне
1993 1995

Конкурс песні Еўрабачанне 1994 — 39-ы конкурс песні Еўрабачанне. Прайшоў 30 красавіка 1994 года ў Дубліне (Ірландыя) на сцэне «Пойнт-дэпо». У адрозненне ад папярэдніх арганізатараў, што выйгралі два разы запар, Ірландыя вырашыла праводзіць у сябе конкурс 1994 года. У сувязі з вялікай колькасцю заявак на ўдзел, арганізатары ўвялі змены ў правілы — пяць краін, якія занялі апошнія месцы, прапускаюць наступны конкурс. Такім чынам, месцы Бельгіі, Даніі, Ізраіля, Славеніі, Турцыі, а таксама Італіі і Люксембурга, якія адмовіліся ад удзелу, занялі сем дэбютантаў — Эстонія, Літва, Венгрыя, Польшча, Румынія, Славакія і Расія. У трэці раз запар Ірландыя заваявала Гран-Пры з рэкорднымі 226 ачкамі за песню «Rock’n roll kids», выкананую Полам Харынгтанам і Чарлі Мак-Гетыганам. Другое месца заняла польская спявачка Эдзіта Гурняк, што з’яўляецца лепшым паказчыкам краіны-дэбютанта ў гісторыі конкурсу. Пры гэтым, на генеральнай рэпетыцыі Гурняк выканала адзін куплет сваёй песні на англійскай (гэта значыць недзяржаўнай) мове, што было забаронена правіламі. У выніку шэсць краін (пры неабходных 13-ці) запатрабавалі яе дыскваліфікацыі.

Зноскі

    Спасылкі

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.