Конкурс песні Еўрабачанне 1992 | |
---|---|
Дата | |
Фінал | 9 мая 1992 |
Правядзенне | |
Месца правядзення | Мальмё Ісштадыён, Мальмё, Швецыя |
Вядучы(я) | Лідзія Капалічыа і Харальд Труцігер |
Тэлеканал гаспадароў | SVT |
Удзельнікі | |
Колькасць краін | 23 |
Вяртанне | Нідэрланды |
Карта | |
Галасаванне | |
Сістэма галасавання | Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў ацэнкамі 1-8, 10, 12 |
Пераможная песня | «Why me» (Ірландыя) |
Конкурс песні Еўрабачанне | |
◄1991 1993► |
Конкурс песні Еўрабачанне 1992 — 37-ы конкурс песні Еўрабачанне. Прайшоў 9 мая 1992 года ў горадзе Мальмё (Швецыя) на сцэне стадыёне Мальмё Ісштадыён. Колькасць краін-удзельніц пасля вяртання Галандыі дасягнула 23; у апошні раз на конкурсе выступалі прадстаўнікі Югаславіі. Фармат відэапаштовак ізноў быў зменены: паказваліся самыя прыгожыя месцы Швецыі.
Пераможцам стала прадстаўніца Ірландыі Лінда Марцін з песняй «Why me»; Лінда стала трэцяй выканаўцай ў гісторыі конкурсу, якой удалося займаць як першае, так і другое месца (яна была другой на конкурсе 1984). Музыка і словы песні былі напісаныя Джоні Логанам, які стаў першым песеннікам, творы якога тройчы станавіліся пераможнымі на конкурсе Еўрабачанне.
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.