Конкурс песні Еўрабачанне 1990
Дата
Фінал 5 мая 1990
Правядзенне
Месца правядзення Сцяг Югаславіі Канцэртная зала імя Ватраслава Лісінскага, Заграб, Югаславія
Вядучы(я) Хельга Влаховіч і Олівер Влакар
Тэлеканал гаспадароў Сцяг Югаславіі JRT
Удзельнікі
Колькасць краін 22
Карта
Галасаванне
Сістэма галасавання Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў ацэнкамі 1-8, 10, 12
Пераможная песня Сцяг Італіі «Insieme: 1992» (Італія)
Конкурс песні Еўрабачанне
1989 1991

Конкурс песні Еўрабачанне 1990 — 35-ы конкурс песні Еўрабачанне. Прайшоў 5 мая 1990 года ў горадзе Заграб (Югаславія) на сцэне Канцэртнай залы імя Ватраслава Лісінскага. Склад краін-удзельніц у параўнанні з папярэднім конкурсам застаўся без змен. Ніжні ўзроставы цэнз для канкурсантаў быў усталяваны ў 16 гадоў. Навінай з'явілася тое, што відэапаштоўкі перад песнямі паказвалі артыстаў у краіне, якую яны прадстаўлялі. Некаторыя выканаўцы прысвяцілі свае песні падзенню «жалезнай заслоны» і аб'яднанню Еўропы. Пераможцам стаў вядомы выканаўца Тота Кутуньё, які прадстаўляў Італію з песняй «Insieme 1992», таксама прысвечанай еўрапейскаму адзінству. Першы і адзіны раз Еўрабачанне праходзіла ў сацыялістычнай краіне.

Зноскі

    Спасылкі

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.