Конкурс песні Еўрабачанне 1978
Дата
Фінал 22 красавіка 1978
Правядзенне
Месца правядзення Сцяг Францыі Палац кангрэсаў, Парыж, Францыя
Тэлеканал гаспадароў Сцяг Францыі TF1
Удзельнікі
Колькасць краін 20
Вяртанне Сцяг Даніі Данія
Сцяг Турцыі Турцыя
Карта
Галасаванне
Сістэма галасавання Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў ацэнкамі 1-8, 10, 12
Пераможная песня Сцяг Ізраіля «Abanibi» (Ізраіль)
Конкурс песні Еўрабачанне
1977 1979

Конкурс песні Еўрабачанне 1978 — 23-і конкурс песні Еўрабачанне. Прайшоў 22 красавіка 1978 года ў Парыжы на сцэне Палаца кангрэсаў. Данія (упершыню з 1966 года) і Турцыя далучыліся да 18 краінам-удзельніцам папярэдняга конкурсу, давёўшы колькасць удзельнікаў да 20-ці.

Упершыню конкурс вялі двое вядучых. Замест відэапаштовак для прадстаўлення выканаўцаў выкарыстоўваліся матэрыялы, знятыя за яго кулісамі.

Ізраіль перамог з песняй «Аbanibi», выкананай Ізхарам Коэнам і групай «Alphabeta». Вядомы іспанскі гурт «Baccara», які выступаў за Люксембург са сваім будучым хітом «Parlez-vous français?» Заняла 7 месца, а італьянскі гурт «Ricchi e Poveri» стаў 12-м. Нарвегія фінішавала апошняй, набраўшы 0 ачкоў.

Зноскі

    Спасылкі

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.