Конкурс песні Еўрабачанне 1957 | |
---|---|
Дата | |
Фінал | 3 сакавіка 1957 |
Правядзенне | |
Месца правядзення | Студыя тэлекампаніі ARD, Франкфурт-на-Майне, ФРГ |
Вядучы(я) | Анаід Плікя |
Тэлеканал гаспадароў | ARD |
Удзельнікі | |
Колькасць краін | 10 |
Дэбют | Аўстрыя Вялікабрытанія Данія |
Карта | |
Галасаванне | |
Сістэма галасавання | У кожнай краіне было па 10 судзяў, кожны з якіх мог аддаць адзін голас песні, якая яму спадабалася. |
Нуль ачкоў | няма |
Пераможная песня | «Net als toen» (Нідэрланды) |
Конкурс песні Еўрабачанне | |
◄1956 1958► |
Конкурс песні Еўрабачанне 1957 стаў другім па ліку. Ён прайшоў 3 сакавіка 1957 года ў Франкфурце на Майне (Германія). Гэты конкурс добра тлумачыць, чаму сёння існуе правіла працягласці песні (3 хвіліны). Песня All, прадстаўленая Вялікабрытаніяй, доўжылася ўсяго 1 хвіл. 52 сек., а наступная песня, якая была прадстаўлена Італіяй (Corde della mia chitarra), доўжылася 5 хвіл. 9 сек. Тры краіны ўдзельнічалі ў конкурсе ў першы раз, а агульная колькасць краін-удзельніц дасягнула 10. У конкурсе атрымалі права ўдзельнічаць не толькі салісты, але і дуэты. Упершыню галасы нацыянальных журы перадаваліся ў рэжыме тэлефоннай сувязі. Пераможца першага конкурсу швейцарка Ліз Ассіа зноў прыняла ў ім удзел, але заняла толькі восьмае месца.
Спіс удзельнікаў
№ | Краіна | Мова[1] | Артыст | Песня | Пераклад | Месца[2] | Балы |
---|---|---|---|---|---|---|---|
01 | Бельгія | Нідэрландская | Bobbejaan Schoepen | «Straatdeuntje» | «Музыка вуліцы» | 8 | 5 |
02 | Люксембург | Французская | Danièle Dupré | «Amours mortes (tant de peine)» | «Мёртвае каханне (так шмат смутку)» | 5 | 8 |
03 | Вялікабрытанія | Англійская | Patricia Bredin | «All» | «Усё» | 7 | 6 |
04 | Італія | Італьянская | Nunzio Gallo | «Corde della mia chitarra» | «Струны маёй гітары» | 6 | 7 |
05 | Аўстрыя | Нямецкая | Bob Martin | «Wohin, kleines Pony?» | «Куды ты, маленькая поні?» | 10 | 3 |
06 | Нідэрланды | Нідэрландская | Corry Brokken | «Net als toen» | «Так, як раней» | 1 | 31 |
07 | Германія | Нямецкая | Margot Hielscher | «Telefon, Telefon» | «Тэлефон, тэлефон» | 4 | 8 |
08 | Францыя | Французская | Paule Desjardins | «La belle amour» | «Прыгожае каханне» | 2 | 17 |
09 | Данія | Дацкая | Birthe Wilke & Gustav Winckler | «Skibet skal sejle i nat» | «Карабель адпраўляецца
ноччу» |
3 | 10 |
10 | Швейцарыя | Французская | Lys Assia | «L’enfant que j'étais» | «Дзіця, якім я была» | 8 | 5 |
Зноскі
- ↑ Eurovision Song Contest 1957 . The Diggiloo Thrush. Праверана 4 March 2012.
- ↑ Scoreboard results . Eurovision Song Contest 1957. ЕВС. Праверана 11 June 2012.
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.