Конкурс песні Еўрабачанне 1956 | |
---|---|
Дата | |
Фінал | 24 мая 1956 |
Правядзенне | |
Месца правядзення | Тэтр Куурсаль, |
Вядучы(я) | Лаэнгрын Філіпела |
Тэлеканал гаспадароў | RTSI |
Удзельнікі | |
Колькасць краін | 7 (па 2 песні ад кожнай) |
Дэбют | Бельгія Германія Італія Люксембург Нідэрланды Францыя Швейцарыя |
Карта | |
Галасаванне | |
Сістэма галасавання | У кожнай краіне было па 2 журы, якія ацэньвалі кожную песню адзнакамі ад 1 да 10 |
Пераможная песня | «Refrain» (Швейцарыя) |
Конкурс песні Еўрабачанне | |
◄Няма 1957► |
Конкурс песні Еўрабачанне 1956 — першы конкурс песні Еўрабачанне. Ён прайшоў 24 мая 1956 года ў Лугана (Швейцарыя). Дазваляўся толькі сольны выступ выканаўцаў. Аўстрыя, Вялікабрытанія і Данія прапусцілі гэты конкурс, бо тэлекампаніі гэтых краін правялі нацыянальны адбор занадта позна. Глава журы Рольф Ліберман пры падвядзенні вынікаў галасавання абвясціў толькі песню-пераможца і дагэтуль вынікі іншых удзельнікаў невядомыя.
Адзіны раз у гісторыі конкурса кожная краіна магла прадставіць не адну, а дзве песні. Пры гэтым у ходзе выбару пераможца дазвалялася галасаваць і за прадстаўніка сваёй краіны. Акрамя таго, швейцарскаму журы было дазволена галасаваць ад імя дэлегацыі Люксембурга.
Спіс удзельнікаў
№ | Краіна | Мова[1] | Артыст | Песня | Пераклад | Месца[2] | Балы |
---|---|---|---|---|---|---|---|
01 | Нідэрланды | Нідэрландская | Jetty Paerl | «De vogels van Holland» | «Птушкі з Галандыі» | 2 | - |
02 | Швейцарыя | Нямецкая | Lys Assia | «Das alte Karussell» | «Старая карусель» | 2 | - |
03 | Бельгія | Французская | Fud Leclerc | «Messieurs les noyés de la Seine» | «Спадары, патанулыя у Сене» | 2 | - |
04 | Германія | Нямецкая | Walter Andreas Schwarz | «Im Wartesaal zum großen Glück» | «У зале чакання шчасця» | 2 | - |
05 | Францыя | Французская | Mathé Altéry | «Le temps perdu» | «Страчаны час» | 2 | - |
06 | Люксембург | Французская | Michèle Arnaud | «Ne crois pas» | «Не веру» | 2 | - |
07 | Італія | Італьянская | Franca Raimondi | «Aprite le finestre» | «Адчынiце вокны» | 2 | - |
08 | Нідэрланды | Нідэрландская | Corry Brokken | «Voorgoed voorbij» | «Скончана назаўсёды» | 2 | - |
09 | Швейцарыя | Французская | Lys Assia | «Refrain» | «Прыпеў» | 1 | 102 |
10 | Бельгія | Французская | Mony Marc | «Le plus beau jour de ma vie» | «Самы цудоўны дзень у маім жыцці» | 2 | - |
11 | Германія | Нямецкая | Freddy Quinn | «So geht das jede Nacht» | «Гэтак працягваецца кожную ноч» | 2 | - |
12 | Францыя | Французская | Dany Dauberson | «Il est là» | «Ён тут» | 2 | - |
13 | Люксембург | Французская | Michèle Arnaud | «Les amants de minuit» | «Закаханыя ў поўнач» | 2 | - |
14 | Італія | Італьянская | Tonina Torrielli | «Amami se vuoi» | «Кахай мяне, калі хочаш» | 2 | - |
Зноскі
- ↑ Eurovision Song Contest 1956 . The Diggiloo Thrush. Праверана 4 March 2012.
- ↑ Scoreboard results . Eurovision Song Contest 1956. ЕВС. Праверана 11 June 2012.
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.