Колкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Петрыкаўскі раён |
Уключае | 5 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Колкі |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2009) | 773 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Ко́лкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Колкі.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Капаткевіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Капаткевіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года па 12 лютага 1935 года ў Петрыкаўскім раёне. З 21 чэрвеня 1935 года ў Капаткевіцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 красавіка 1959 года ў склад Ламавіцкага сельсавета Акцябрскага раёна перададзена вёска Зарыжжа[1]. Пасля скасавання Капаткевіцкага раёна з 25 снежня 1962 года ў складзе Петрыкаўскага раёна.
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 773 чалавекі[2], з іх 95,7 % — беларусы[3].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 красавіка 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 5.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.