Вёска
Колбавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
52°56′41″ пн. ш. 25°36′22″ у. д.
Насельніцтва
  • 45 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204870031
Колбавічы на карце Беларусі ±
Колбавічы (Беларусь)
Колбавічы
Колбавічы (Брэсцкая вобласць)
Колбавічы

Ко́лбавічы[1] (трансліт.: Kolbavičy, руск.: Колбовичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Падгорнаўскага сельсавета. Размешчана за 49 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі БаранавічыБрэст, на р. Шнара. Насельніцтва 119 жыхароў, 65 гаспадарак (2005).

Гісторыя

У 1965 годзе археолаг Васіль Супрун абследаваў сляды селішча ва ўрочышчы Мядзведзева Горка[2].

Вядома з 1567 года як уласнасць шляхцічаў Івановіча, Федаровіча, Яцкава. У 1905 годзе ў Шылавіцкай воласці Слонімскага павета.

З 1921 года ў складзе Польшчы.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Быценскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 4 кастрычніка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 10 вяскоўцаў. У верасня 1943 года гітлераўскія карнікі спалілі вёску і загубілі 162 жыхароў. Ахвяры фашызму увекавечаны ў мемарыяльным комплексе «Хатынь». Пасля вайны вёска адноўлена.

Насельніцтва

Славутасці

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Археологическая карта Белоруссии / Белорусское добровольное общество охраны памятников истории и культуры, Сектор археологии Ин-та истории АН БССР. Вып. 2: Памятники железного века и эпохи феодализма / Г. В. Штыхов; под редакцией Ф. В. Борисевича. — Мн.: Полымя, 1971. — 274, [2] c. — С. 14.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.