Кола грукатала | ||||
---|---|---|---|---|
![]() | ||||
Студыйны альбом Палац | ||||
Дата выпуску | кастрычнік 2012 | |||
Запісаны | 2005-2012 | |||
Жанр |
Фолк-рок Інды-фолк |
|||
Працягласць | 48:05 | |||
Мова песень | Беларуская | |||
Лэйбл | Вігма | |||
Прафесійныя рэцэнзіі | ||||
Храналогія Палац | ||||
| ||||
Сінглы з Кола грукатала | ||||
|
«Ко́ла груката́ла» (трансліт.: Koła hrukatała) — пяты студыйны альбом беларускага фолк-мадэрн гурта Палац, выдадзены ў кастрычніку 2012 года. Альбом стаў першым рэлізам гурта за дзесяць год і атрымаў добрыя водгукі крытыкаў.[1]
Пра альбом
Большасць спеваў з альбома належаць аўтарству лідара гурта Алегу Хаменка, аднак усе яны звязаны з беларускімі легендамі і паданнямі. Кожная кампазіцыя прысвечана канкрэтнаму святу або падзеі. Так, песня «Кола грукатала» звязана са святам Сёмухай (Троіцай), «Прыляцела ластаўка» — са святам Пятра і Паўла. Кампазіцыя «Праваджала маці сына» была створана на аснове ўзгадвання аб спеве, які спявалі удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў.[2]
Афіцыйная прэм’ера трэка «Ластаўка» адбылася вясной 2006 года. Кампазіцыя «Кола грукатала», адзін з найбольш вядомых хітоў гурта, была прадстаўлена ў канцы 2007 года ў межах адборачнага тура на конкурс «Еўрабачанне».[1]
Песні «Страла» і «Русалкі» — беларускія народныя спевы, упершыню запісаныя гуртом у 1995 годзе для альбома «Палац»; на дыску яны прысутнічаюць у якасці дадатка ў новых аранжыроўках. Інструментальная частка альбома ўяўляе сабой саўндтрэкі для праекта «Салдат-доктар», прэзентаванага ў тым жа годзе.
Рэцэнзіі
Альбом быў добра сустрэты крытыкамі: на сайце Experty.by, прысвечанаму беларускай музыцы, ён атрымаў сярэднюю адзнаку 9,00 з 10. Дзмітрый Безкаравайны адзначыў, што сутнасць цяперашняга «Палаца» — у глыбіні, якую могуць даць толькі жывыя класікі. На думку Сяргея Будкіна, у дыск увайшлі спевы, якія ўжо можна запісваць у класіку айчыннай фолк-музыкі. Таксама ён вылучыў песню «Стаіць вярба», якая зноў набрала соку ды ажыла. Эксперт Алег Клімаў напісаў, што альбом не надта выбітны, але «прахадных» кампазіцый у ім няма. Станоўчы водгук ад Дзмітрыя Падбярэзскага атрымаў спеў «Шэрая поўсць», па яго словах надзвычай ударны нумар з выразна падкрэсленай рокавай асновай, аднак неадназначную рэакцыю выклікаў трэк «Спейце, хлопцы», у якой цытата з песні «Радзіма мая дарагая» кампазітара Уладзіміра Алоўнікава ў гітарным сола падалася яму залішне просталінейнай.[1]
Узнагароды і ўплыў
Альбом выйграў узнагароду ў намінацыі «Лепшы фолк-альбом» за 2012 год па версіі сайта Experty.by.[4], а таксама заняў пятае месца сярод лепшых беларускіх альбомаў, выдадзеных з 2008 па 2012 гады.[5]
Спеў «Кола грукатала» заняў шэсцьдзясят другое месца ў рэйтынгу «100 найвялікшых беларускіх песень» па версіі інтэрнэт-сайту «Тузін Гітоў», складзеным у 2015 годзе.[6]
Трэкліст
№ | Назва | Словы | Музыка | Працягласць |
---|---|---|---|---|
1. | «Кола грукатала» | Алег Хаменка паводле традыцыйных спеваў свята "Сёмуха" | Алег Хаменка | 3:34 |
2. | «Хай месяц лунае» | Алег Хаменка паводле народнай прыказкі | Алег Хаменка | 4:38 |
3. | «Шэрая поўсць» | Алег Хаменка | Алег Хаменка | 3:21 |
4. | «Стаіць вярба» | народныя | народная, апрацоўка Алега Хаменкі і гурта "Палац" | 3:45 |
5. | «Прыляцела ластаўка» | народныя | Алег Хаменка паводле традыцыйных спеваў свята Пятра і Паўла | 4:42 |
6. | «Птушка» | Анатоль Сыс | Алег Хаменка | 4:48 |
7. | «Маці» | Алег Хаменка | Алег Хаменка | 3:59 |
8. | «Спейце, хлопцы» | Алег Хаменка | Алег Хаменка | 4:15 |
Дадатак 1:
№ | Назва | Словы | Музыка | Працягласць |
---|---|---|---|---|
9. | «Страла» | народныя | народныя, апрацоўка гурта "Палац" | 4:22 |
10. | «Русалкі» | народныя | народныя, апрацоўка гурта "Палац" | 3:51 |
Дадатак 2:
№ | Назва | Музыка | Працягласць |
---|---|---|---|
11. | «Вясельны маршык» | Дзмітрый Карабач, аранжыроўка гурта "Палац" | 1:53 |
12. | «Фаніпальскі вальс» | Дзмітрый Карабач, аранжыроўка гурта "Палац" | 2:27 |
13. | «Марш Белякова» | Юрый Белякоў, аранжыроўка гурта "Палац" | 2:14 |
14. | «Грукоча кола млына» | гурт "Палац" | 3:36 |
Удзельнікі запісу
Музыка — Алег Хаменка (1,2,3,5,6,8), народная ў апрацоўцы Алега Хаменкі (4), народная ў апрацоўцы гурта «Палац» (9,10), Дзмітрый Карабач (11,12), Юрый Белякоў (13)
Словы — Алег Хаменка паводле народных спеваў і прыказак (1,2,3), Алег Хаменка (3,7,8), народныя (4,9,10), Анатоль Сыс (6)
- Алег Хаменка — вакал, акустычная гітара
- Дзмітрый Карабач — вакал, колавая ліра, акардэон
- Юрый Белякоў — вакал, труба, жалейка, перкусія
- Андрэй Рэй Хвісевіч — вакал, сінтэзатары, перкусія
- Сяргей Трухановіч — гітара
- Дзмітрый Жыгараў — бас-гітара
- Андрэй Цераховіч — ударныя інструменты
- Усевалад Гроднікаў — гукатэхніка.
Зноскі
- 1 2 3 /Палац «Кола грукатала» (+аўдыё)
- ↑ /Группа «Палац» в год своего 20-летия выпустила два новых диска Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ Відэакліп на песню «Кола грукатала» гурта «Палац»
- ↑ Лучшие альбомы 2012 (+аудио)
- ↑ Троіца «Зімачка» — лучший альбом за 5 лет (+аудио)
- ↑ 100 найвялікшых беларускіх песень па вэрсіі Tuzin.fm (фота/аўдыё/відэа) Архівавана 6 лютага 2019.