![]() Коке | ||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | ||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Хорхэ Рэсурэксьён Меродзіа | |||||||||||||||||||||
Мянушка | Новы Хаві | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
8 студзеня 1992[1][2] (32 гады) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 170 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 74 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Нумар | 6 | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
![]() |
Хорхэ Рэсурэксьён Меродзіа (ісп.: Jorge Resurrección Merodio; нар. 8 студзеня 1992, Мадрыд, Іспанія) — іспанскі футбаліст, паўабаронца клуба «Атлетыка» і нацыянальнай зборнай Іспаніі. Хорхэ добра вядомы дзякуючы свайму добраму пасу[3] і здольнасці ствараць магчымасці да нападу[4].
Клубная кар’ера
Коке пачаў займацца футболам у акадэміі мадрыдскага «Атлетыка» ва ўзросце 8 гадоў. У асноўнай камандзе клуба дэбютаваў 19 верасня 2009 года ў матчы супраць «Барселоны», дзе сталічныя футбалісты трывалі паражэнне з лікам 2:5. У тым сезоне ігрок яшчэ раз з’явіўся на пляцоўцы ў матчы супраць «Альмерыі», які скончыўся з лікам 2:2. У наступных сезонах час, праведзены на полі, толькі павялічываўся. 26 лютага 2011 года Хорхэ ўпершыню адзначыўся за клуб, забіўшы гол у браму «Севільі», аднак матч скончыўся з лікам 2:2.
У сезоне 2011/12 Коке нарэшце стаў важнай часткай каманды, нават пасля прыходу ў каманду Дыега Сімеонэ. Важкі ўнёсак ігрок зрабіў падчас пераможнага сезона 2013/14. Коке нават намінаваўся як найлепшы атакуючы паўабаронца чэмпіянату, аднак саступіў у выніку Андрэсу Іньесце.
Міжнародная кар’ера
У нацыянальнай зборнай Іспаніі Коке дэбютаваў 14 жніўня 2013 года, замяніўшы Санці Касорлу ў таварыскім матчы супраць зборнай Эквадора, які скончыўся з лікам 2:0 на карысць еўрапейцаў[5].
Дасягненні
«Атлетыка»:
- Чэмпіён Іспаніі (2): 2014, 2021
- Уладальнік Кубка Іспаніі: 2013
- Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2014
- Пераможца Лігі Еўропы (2): 2012, 2018
- Уладальнік Суперкубка УЕФА (2): 2012, 2018
Зноскі
- ↑ Koke // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jorge Resurrección Merodio // As — Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Koke se destapa como asistente. Marca
- ↑ Koke acumula ya trece asistencias en la Liga. Diario AS
- ↑ Taconeo ante Ecuador. Marca
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Коке