Ковентрыйскі ўніверсітэт
англ.: Coventry University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Coventry University
Заснаваны 1843
Год рэарганізацыі 1992
Размяшчэнне Ковентры, Англія
Сайт coventry.ac.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ковентрыйскі ўніверсітэт (англ.: Coventry University) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Ковентры.

Агульная характарыстыка

Вытокі ўніверсітэта можна прасачыць ад заснавання Ковентрыйскай школы дызайну ў 1843 годзе. З 1970 па 1987 год ён быў вядомы як Ланчэстэрскі політэхнічны інстытут, а затым як Ковентрыйскі політэхнічны ўніверсітэт, пакуль Закон аб далейшай і вышэйшай адукацыі 1992 года не даў яму статус універсітэта.

З больш чым 29 000 студэнтаў бакалаўрыяту і амаль 6 000 магістрантаў і аспірантаў у 2019 годзе ён з’яўляецца буйнейшым з двух універсітэтаў горада. Гэта самы дынамічны ўніверсітэт Вялікабрытаніі і шосты па велічыні ў цэлым па краіне, чацвёрты па велічыні за межамі Лондана.

Ён мае два асноўныя кампусы: адзін у цэнтры Ковентры, дзе размешчана большасць яго структур, і адзін кампус у цэнтры Лондана, які сканцэнтраваны на курсах бізнесу і кіравання. Ён таксама кіруе іншымі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі ў рамках аднайменнай групы вучэльняў.

На ягоных чатырох факультэтах, якія складаюцца са школ і дэпартаментаў, прапануецца каля 300 курсаў бакалаўрыяту, магістратуры і аспірантуры. Ва ўніверсітэце ёсць 11 даследчых цэнтраў, якія спецыялізуюцца ў розных галінах, ад аграэкалогіі да будучыні транспарту. У 2017 годзе ўніверсітэт атрымаў залатую адзнаку ў галіне выкладання перадавога вопыту.

Зноскі

    Спасылкі

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.